ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




Национальная академия наук Беларуси в СМИ

Поиск в архиве документов

Всего: 32117 документов. Показано: 59 за последние 30 дней.

  "Плача небы над сталіцай, як жалобная струна..."   / Весялуха, Марына /
Споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння выдатнай паэткі Яўгеніі Янішчыц. Рыхтуецца да выдання збор яе твораў у чатырох тамах, два з якіх ужо пабачылі свет. Пра адметнасці работы з выданнем распавядае адна з яго ўкладальніц, старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства іям Янкі Купалы НАН Беларусі Святлана Калядка.
Источник: Літаратура і мастацтва,   16.11.2018
Рубрика: Сотрудники НАН
  Маршрут экспедыцыі: Мінск - Тарту   / Весялуха, Марына /
Навуковы зборнік "Місія выканальная. Праблемы вывучэння фальклору" і тэматычны выпуск эстонскага электроннага часопіса Folklore, прысвечаны беларускай тэматыцы, прэзентавалі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пра супрацоўніцтва з эстонскімі калегамі распаявадае загадчыца аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна.
Источник: Літаратура і мастацтва,   19.10.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоНаука и общество
  Народам, нацыяй звацца   / Весялуха, Марына /
Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі адсвяткаваў сваё 60-годдзе. Натуральна, адсвяткаваў, сабраўшы калег і паплечнікаў з нашай краіны і замежжа на вялікай міжнароднай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў». Гэты прадстаўнічы навуковы форум прайшоў у НАН ужо восьмы раз. Не дзіўна, што, каб павіншаваць інстытут з юбілеем, на ўрачыстае пасяджэнне завіталі высокія і званыя госці. Свае выіншаванні выказаў і Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.
Источник: Звязда,   09.09.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
  З ладдзі — на паветраны шар   / Весялуха, Марына /
Чым Полацк рыхтуецца здзіўляць гасцей Дня беларускага пісьменства? Запрошана больш як паўтысячы гасцей і больш за сотню журналістаў рэспубліканскіх СМІ. Праграма ўключае каля васьмі дзясяткаў імпрэз. Каб прасачыць за падрыхтоўкай да «Полацкіх чытанняў», што пройдуць у Полацкім дзяржаўным універсітэце, сюды завітаў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў. Універсітэт падышоў з поўнай адказнасцю да падрыхтоўкі навуковага форуму, сюды завітаюць вядучыя гуманітарыі на чале са старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым і акадэмікам-сакратаром Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандрам Каваленем.
Источник: Звязда,   30.08.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
  Постаць, якая яднае   / Весялуха, Марына /
Шчодры мецэнат, яркі грамадскі дзеяч свайго часу, Эдвард Вайніловіч пакінуў па сабе выключна станоўчыя ўспаміны. Больш як год назад быў распачаты працэс беатыфікацыі (прызнання святым) Эдварда Вайніловіча. Сёлета, калі мы будзем адзначаць 170-годдзе Эдварда Вайніловіча, гэтая тэма зноў набывае важнасць. Тым больш істотная ініцыятыва надання яго імя адной з плошчаў сталіцы. Таму, каб абмеркаваць за круглым сталом перспектывы далейшых даследаванняў, сабраліся дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс і загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Унучак.
Источник: Звязда,   20.05.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
  Кнігі шукаюць чытачоў   / Весялуха, Марына /
Многія кнігі беларускіх пісьменнікаў-класікаў і сучаснікаў прыйшлі да нашага чытача менавіта дзякуючы выдавецтву «Мастацкая літаратура». Не так даўно выдавецтва адзначыла 45-годдзе. Пра пэўныя вынікі, прынцыпы дзейнасці ўстановы, а таксама планы на будучыню распавядае дырэктарвыдавецтва Алесь Бадак. Асаблівы гонар - серыя «Залатая калекцыя беларускай літаратуры», для якой адбіраюцца найлепшыя творы беларускага прыгожага пісьменства за шмат стагоддзяў яго існавання. Гэта сумесны праект з Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі.
Источник: Звязда,   11.03.2017
Рубрика: НАН Беларуси
  "Светлы след будзе вечна жывым"   / Весялуха, Марына /
У гэтым годзе наша краіна будзе шырока святкаваць 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Для беларускага народа яго спадчына, безумоўна, бясцэнная... але сёння, напярэдадні юбілею творцы варта згадаць зробленае, адзначыць здабыткі і вызначыць перспектывы развіцця багдановічазнаўства. У грунтоўнай гутарцы прынялі ўдзел літаратуразнаўцы, паэты, выдаўцы, практыкі паэтычнага перакладу, музейшчыкі. У тым ліку акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гніламёдаў і загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Міхась Тычына.
Источник: Звязда,   08.12.2016
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
  Сустрэчы трэба цаніць   / Весялуха, Марына /
Кожны дэлегат ІІІ з'езда Саюза пісьменнікаў Беларусі адправіўся на гэты сход са сваімі радасцямі, спадзяваннямі, памкненнямі і чаканнямі. Творцы, у тым ліку акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гніламёдаў, распавядаюць, якое значэнне адыгрывае з'езд у жыцці пісьменніцкай супольнасці ў цэлым і на іх асабістым творчым шляху ў прыватнасці.
Источник: Звязда,   30.11.2016
Рубрика: Сотрудники НАН
  Прафесар Іван Саверчанка: "Даследчык літаратуры павінен паспрабаваць сябе ў творчасці"   / Весялуха, Марына /
Вось ужо амаль год у структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працуе ўзноўлены Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. Яго ўзначальвае прафесар, доктар філалагічных навук, член Прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі Іван Саверчанка. Навукоўца разважае пра здабыткі і перспектывы айчыннай літаратуразнаўчай навукі, новае пакаленне аспірантаў, а таксама магчымасць сумяшчаць навуковую і творчую працу.
Источник: Звязда,   24.11.2016
Рубрика: Сотрудники НАН
  Якуб Колас: вядомы і невядомы   / Весялуха, Марына /
Святкаваць дні нараджэння любімых пісьменнікаў можна па-рознаму. А вось прыхільнікі творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа дакладна ведаюць: кожны год 3 лістапада, у дзень яго нараджэння, усіх чакаюць у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі. Свята, што атрымала сімвалічную назву "Каласавіны", сёлета праходзіць у 30-ты раз. Навукоўцы розных пакаленняў шмат разважалі пра адметнасці творчасці Якуба Коласа, дзяліліся сваімі адкрыццямі і знаходкамі. Прапанову аб стварэнні персанальнай энцыклапедыі "Якуб Колас" выказаў доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі Міхась Мушынскі.
Источник: Звязда,   04.11.2016
Рубрика: Сотрудники НАН
Страницы:   1  2  3  4  5  6  >>
электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.