НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

 

Міхась Ціханавіч Лынькоў нарадзіўся 30 лістапада 1899 года ў беднай сялянскай сям'і на Віцебшчыне (в. Зазыбы Лёзненскага раёна) у сям'і чыгуначніка. У 1913 г. вучыўся ў Рагачоўскай  настаўніцкай семінарыі.З пачаткам першай сусветнай вайны М. Лынькоў быў накіраваны ў в. Ліпінічы на працу настаўнікам.

Ў 1918 г. калі  Гомельшчына была акупіравана нямецкімі войскамі i над рэвалюцыяй навісла смяртэльная небяспека, М.Лынькоў з'явіўся адным з арганізатараў i ўдзельнікаў партызанскага руху. Пасля выгнання кайзераўскіх акупантаў зноў настаўнічаў у Ліпнічах, a ў жніўні 1919 г. па прафсаюзнай мабілізацыі быў накіраваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у славутым паходзе на Варшаву, у разгроме банд пад Старадубскам i Ноўгарад-Северскам, служыў у спецыяльным атрадзе па барацьбе з голадам у Паваложы, на Урале i ў Заходняй Сібіры.У жніўні 1922 г. М. Лынькоў вярнуўся да абавязкаў вясковага настаўніка ў Свержанскую сямігодку (Рагачоўскі раён).З 1925 г. М. Лынькоў  пачаў працаваць ў галіне журналістыкі, пісьменніцтва i навукі. Нельга сказаць, каб у гэтых пераменах істотна змяніўся характар i напрамак яго дзейнасці. Іншымі сталі толькі яе маштабы і аўдыторыя. Раней ён выступаў у ролі выхавацеля даволі абмежаванага кола падлеткаў i юнакоў, a затым стаў выхавацелем ш ырокіх мас грамадства, адным з прызнаных i любімых мастакоў слова беларускага народа.Летам таго  года М. Лынькоў быў накіраваны на працу ў газету «Камуніст», дзе яго прызначылі спачатку сакратаром рэдакцыі, a неўзабаве i адказным рэдактарам.

М. Лынькоў пачаў актыўна выступаць на ніве роднай літаратуры i як рэдактар газеты клапатліва i настойліва выяўляў, згуртоўваў i расціў маладыя паэтычныя таленты. Пры «Камунісце» штомесячна выпускаўся літаратурны дадатак «Вясна». Акрамя таго, пісьменнікі Бабруйшчыны выдалі два нумары альманаха «Уздым» i арганізацыйна прадстаўлялі сабой адзін з перыферыйных атрадаў усебеларускага літаратурнага аб'яднання паэтаў i пісьменнікаў «Маладняк». Яны папоўнілі беларускую літаратуру такімі здольнымі паэтамі i празаікамі, як Барыс Мікуліч, Алесь Жаўрук (Аляксандр Сінічкін), Рыгор Суніца (Рыгор Лынькоў), Сяргей Грахоўскі, Васіль Вітка (Цімох Крысько), Мікола Лобан, Аляксей Зарыцкі i інш. У Бабруйску пачыналі свой творчы шлях i вядомыя беларускія  крытыкі i літаратуразнаўцы Янка Казека i Сцяпан Майхровіч.Як пісьменнік Міхась Лынькоў стаў вядомы з 1926 г. Яго першыя апавяданні «Над Бугам», «Чыгунныя песні», «Манчжур», «Гой», «Крот», «Журавель мой, журавель», «Андрэй Лятун», «Квартырмайстар Будай»   i   іншыя адразу выклікалі зацікаўленасць літаратурнай грамадскасці i шырокіх колаў чытачоў. Імя Лынькова як мастака слова набыло ўсеагульную вядомасць.

Раннія апавяданні Міхася Лынькова выклікалі вялікую зацікаўленасць перш за ўсё сваёй тэматычнай навізной: яны былі прасякнуты рамантыкай рэвалюцыйных бітваў, услаўленнем вызваленчага змагання, паэтызацыей i гераізацыей людзей, якія мужна i смела ўзняліся на барацьбу супраць старога свету («Чыгунныя  песні», «Крот», «Квартырмайстар Будай»). У 1930 г. Міхась Лынькоў пераехаў у Мінск i апынуўся ў самай гушчы літаратурнага, навуковага i грамадскага жыцця рэспублікі.

Першапачаткова ён быў прызначаны галоўным рэдактарам адзінага ў ты час Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Адначасова ўвайшоў у кіруючы склад БелАПП (Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў), стаў адным з яе кіраўнікоў. Пасля роспуску ў 1932 г. усіх літаратурных аб'яднанняў i груп быў зноў абраны ў кіруючы склад новай пісьменніцкай арганізацыі. Значны час (1933— 1941 гг.) ён быў рэдактарам «Полымя рэвалюцыі» (так называўся ў той час літаратурна-мастацкі часопіс «Полымя») i адначасова (з 1938 па 1948 г.) узначальваў Саюз пісьменнікаў БССР.У 30-я гады яшчэ больш актывізавалася дзейнасць Міхася Лынькова як мастака слова. Паказваючы нараджэнне чалавека новай савецкай явы, пісьменнік імкнуўся выявіць тыя асноўныя ўнутраныя імпульсы, якія вызначаюць яго паводзіны, маральныя i этычныя ўяўленні.Вызваленчы паход 1939 г., у якім Міхась Ціханавіч прымаў дзейсны ўдзел у якасці рэдактара газеты «Беларуская звязда», узбагаціў яго багатымі ўражаннямі. Пад уражаннем усяго пачутага i ўбачанага быў напісаны рад апавяданняў, якія ўвайшлі ў зборнік «Сустрэчы» (1940). Высока ацэньваючы творчасць Міхася Лынькова 20—30-х гадоў, трэба сказаць, што росквіт яе прыпадае на ваенныя i пасляваенныя гады, i лебядзінай песняй пісьменніка з'явіўся яго раман «Векапомныя дні».

3 першага дня Вялікай Айчыннай вайны М.Лынькоў знаходзіўся ў дзеючай арміі, рэдагаваў газету «За Савецкую Беларусь». Апавяданні таго часу склалі зборнік «Астап» (1944). 3 1942 г. Міхась Лынькоў пачынае збіраць матэрыялы для задуманага ім рамана.Спатрэбіліся доўгія гады напружанай працы, каб здзейсніць свае творчыя задумы. У завершаным выглядзе раман «Векапомныя дні» выйшаў у свет у 1958 г Сярод іншых раманаў i аповесцей пра Айчынную вайну «Векапомныя дні» вылучаюцца сваёй маштабнасцю i шырокай эпічнасцю..Пасля вайны Міхась Лынькоў працаваў галоўным чынам у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР. Навукова-літаратуразнаўчая дзейнасць Міхася Лынькова абмяжоўвалася пераважна артыкуламі аб дзейнасці асобных пісьменнікаў. Настойліва i ўпарта працаваў ён над асвятленнем найбольш недаследаваных i заблытаных перыядаў у гісторыі беларускай савецкай літаратуры.З'яўляючыся на працягу доўгага часу (1938—1948) старшынёй Праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, Міхась Ціханавіч Лынькоў  на рэспубліканскіх i ўсесаюзных кворумах рашуча выступаў супраць абыякавых i халодных адносін да справы, усяляк падтрымліваў як заваяваўшых шырокую вядомасць, так i пачынаю чых мастакоў слова. Міхась Ціханавіч Лынькоў з бацькоўскімі клопатамі адносіўся да кожнага новага пісьменніка, шчыра радаваўся прыходу ў літаратуру I. Мележа, Я. Брыля, А. Кулакоўскага, У. Караткевіча, I. Шамякіна, А. Макаёнка, В. Быкава, А. Васілевіч i іншых беларускіх паэтаў, празаікаў, драматургаў i крытыкаў.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1940—75.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1949, 1955, 1969), трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1939, 1959, 1967), ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974), ордэнам Чырвонай Зоркі (1943), медалямі.

 

Працы вучонага, якія ёсць у бібліятэцы

Працы вучонага на сайце НАН Беларусі


электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.