НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

 

Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка нарадзіўся 28 снежня 1919 года ў сялянскай сям'і, якая пражывала ў вёсцы Дамамеркі Лоеўскага (зараз Брагінскага) раёна Гомельскай вобласці. У 1935 г., пасля школы-сямігодкі, паступіў у Клімавіцкі сельска-гаспадарчы тэхнікум, які закончыў у чэрвені 1939 г. Пачатак працоўнага станаўлення адбыўся ў тым жа годзе на Далёкім Усходзе: у земадзеле Мазанаўскага раёна Амурскай вобласці ў якасці заатэхніка.

Вялікую  Айчынную вайну І. М. Ігнаценка сустрэў ваенным мараком Ціхаакіянскага флоту. У 1942 г. ён вучыцца ў ваенна-марскім палітычным вучылішчы. У пачатку 1943 г. яго накіроўваюць у 369-ы асобны батальён марской пяхоты Азоўскай флатыліі, а з красавіка 1944 г. І.М. Ігнаценка служыць на Крымскім паўвостраве парторгам раёна сувязі і назірання (г. Еўпаторыя), парторгам 355-га асобнага інжынернага батальёна Чарнаморскага флоту (г. Севастопаль). Выбіраўся членам Севастопальскага гаркома партыі.

У 1947 г. І. М. Ігнаценка вяртаецца ў Беларусь, у г. Гомель. У жніўні 1947 г. ён пакідае пасаду інструктара Гомельскага абкома КП(б)Б і становіцца слухачом курсаў Пракуратуры СССР у г. Ленінградзе. Пасля іх заканчэння (1948 г.) працуе пракурорам г. Гомеля. У 1950 г., заканчвае гістарычны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1951 г. І.М. Ігнаценка паступае ў аспірантуру Белджяржуніверсітэта па спецыяльнасці "Гісторыя", а ў 1953 г. паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю.

У 1950-я гады Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка двойчы выбіраецца сакратаром парткома універсітэта, сакратаром Мінскага гаркома КПБ (1958--1960 гг.).

Рост навыкаў І.М. Ігнаценкі як грамадскага дзеяча суправаджаўся дасягненнем важных поспехаў у навуковым і педагагічным жыцці БДУ. У 1961--1964 гг. І.М. Ігнаценка выбіраўся дэканам падрыхтоўчага факультэта, а ў 1964--1965 гг. -- юрыдычнага. Выконваў абавязкі загадчыка кафедры гісторыі СССР. Яго імя стаіць ля вытокаў заснавання ў БДУ сістэмы падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў для замежных краін.

У чэрвені 1964 г. Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка абараніў доктарскую дысертацыю. З 1969 па 1975 гг. І.М. Ігнаценка працуе дырэктарам Інстытута гісторыі АН БССР; у 1966 -1969 гг. і 1975 – 1980 гг.  – дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.3 яго імем як навуковага кіраўніка, аўтара і навуковага рэдактара звязана падрыхтоўка такіх фундаментальных прац, як пяцітомная "Гісторыя Беларускай ССР", "Нарысы гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі" (2-я частка), "Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР" (у 4 тамах), "Рэвалюцыйны шлях Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі", "Перамога Савецкай улады ў Беларусі", "Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (чэрвень 1941--ліпень 1944 г.)" (у 3 тамах) і іншы. Як кіраўнік аўтарскага калектыву пяцітомнай гісторыі БССР ён станоўча паўплываў на ліквідацыю "белых плям" у вывучэнні этнічнай гісторыі Беларусі, этапаў сацыялістычнага будавання ў БССР, ролі ў грамадскім прагрэсе нацыянальнай дзяржавы. У 1980 г. . І.М. Ігнаценка перайшоў на работу ў Інстытут гісторыі АН БССР на пасаду загадчыка сектара. 3 пачатку 1990-x працаваў ў статусе галоўнага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У 1980-1990-я гады выйшлі  кнігі І.М. Ігнаценкі: "Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Беларусі", "Вялікі Кастрычнік ў лёсах беларускага народа", "Кастрычніцкая рэвалюцыя і самавызначэнне Беларусі".

Іларыёну Мяфодзьевічу Ігнаценку  належыць больш за 200 навуковых прац, у якіх ён змог захаваць усё лепшае ў старой гістарыяграфіі і стварыць новы гістарыяграфічны накірунак, які поўнасцю адпавядае сучаснаму этапу развіцця беларускай нацыянальнай дзяржавы, сувязей Беларусі з народамі-суседзямі. У яго працах змешчаны глыбока дакументальны аналіз гісторыі палітычных партый і арганізацый Беларусі ў ХХ ст., адлюстраваны месца і роля Беларусі ў перамозе над фашызмам у гады Вялікай Айчыннай вайны, праблемы развіцця беларускай гістарыяграфіі ў кантэксце падзей ХХ ст. і іншыя.

Акадэмік І.М. Ігнаценка -- навуковы кіраўнік больш за 60 кандыдацкіх і звыш 20 доктарскіх дысертацый. Ен быў удзельнікам многіх міжнародных канферэнцый, сімпозіумаў. На працягу многіх гадоў з'яўляўся членам спецыялізаваных вучоных саветаў па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый. Доўгі час уваходзіў у склад членаў савецкай часткі Камісіі гісторыкаў СССР -- ЧССР, быў членам прэзідыума і кіраўніком секцыі грамадскіх навук Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязей з замежнымі краінамі, намеснікам старшыні Беларускага аддзялення Таварыства савецка-польскай дружбы, старшынёй праўлення мінскага гарадскога, членам прэзідыума рэспубліканскага і членам праўлення ўсесаюзнага таварыства "Веды".

Ратны і працоўны шлях акадэміка І.М. Ігнаценкі адзначаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны, медалём "За абарону Каўказа", Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, іншымі ўзнагародамі.

Працы вучонага, якія ёсць у бібліятэцы

Працы вучонага на сайце НАН Беларусі


аренда офисов в ЦНБ им. Я. Коласа
электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.