НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

 

Генадзь Міхайлавіч Лыч нарадзіўся 25 лютага 1935 г. ў вёсцы Магільнае Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сям'і селяніна, скончыў Магільнянскую сярэднюю школу, а потым аддзяленне эканомікі сельскай гаспадаркі планава-эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (цяпер Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт).

3 1958 г. па 1961 г. працаваў на Брэсцкай абласной сельскагаспадарчай даследчай станцыі Мінлесхоза БССР (г. Пружаны). У 1961 г. паступіў у аспірантуру пры Усесаюзным НДІ гідратэхнікі і меліярацыі імя А. М. Касцякова. Паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю, у якой прымяніў якасна новы метадалагічны падыход да вызначэння эканамічнай эфектыўнасці асушальных меліярацый у зоне няўстойлівага і залішняга ўвільгатнення. Гэтыя даследванні дазволілі Г. М. Лычу істотна ўдакладніць ацэнку эканамічнай эфектыўнасці буйнамаштабнага асушэння балот і забалочаных зямель, якія праводзіліся ў тыя гады.

Праблемам эфектыўнасці меліярацыі Генадзь Міхайлавіч прысвяціў наступныя 12 гадоў сваёй навуковай дзейнасці, працуючы пасля заканчэння аспірантуры спачатку ў Беларускім НДІ эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці галоўным навучным супрацоўнікам, загадчыкам аддзела, а з 1977 г. па 1988 г. намеснікам дырэктара на навуковай працы БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці Госаграпрома БССР, а потым у Беларускім НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. У 1972 г. Г. М. Лыч абараніў доктарскую дысертацыю на тэму "Эканамічная эфектыўнасць асушальных меліярацый".

Найважнейшыя вынікі навуковых даследаванняў Г.М. Лыча па гэтай народнагаспадарчай праблеме знайшлі адлюстраванне ў шэрагу манаграфій, а таксама шматлікіх артыкулах.У 1977 г. Г. М. Лычу было прысвоена навуковае званне прафесара, а у 1980 г. - заслужанага дзеяча навукі Беларускай ССР. З канца 1970-х гг. кола навуковых інтарэсаў Г.М. Лыча істотна пашырылася. У цэнтры яго ўвагі знаходзіліся праблемы эканамічнай эфектыўнасці ўсёй сельскагаспадарчай вытворчасці, перш за ўсё эканамічнай эфектыўнасці капітальных укладанняў у аграрны сектар эканомікі і асноўных фондаў сельска гаспадарчых прадпрыемстваў.  Вынікі гэтых распрацовак таксама знайшлі адлюстраванне ў шматлікіх публікацыях, у тым ліку ў дзвюх аўтарскіх манаграфіях - "Эканамічная эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці" і "Эканамічная эфектыўнасць вытворчых рэсурсаў", адной калектыўнай манаграфіі - "Размяшчэнне і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Беларускай ССР".

Прызнанне Генадзя Міхайлавіча Лыча як аднаго з вядучых эканамістаў-аграрнікаў па праблемах эканамічнай эфектыўнасці капітальных укладанняў і асноўных фондаў пацвердзілася выбраннем яго ў 1986 г. членам-карэспандэнтам АН БССР.

З пераходам у сістэму АН БССР (у 1988 г. - загадчык аддзела, з 1989 г. - дырэктар Інстытута эканомікі, з 1992 па 1998 г. - адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў з 1999 г. - галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі HAH Беларусі, з 2007 г. - прафесар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта). Генадзь Міхайлавіч Лыч заняўся праблемамі мікраэканомікі, у прыватнасці, рыначных рэформ, эканамічнага суверэнітэту (сааўтар "Канцэпцыі эканамічнага суверэнітэту Беларускай ССР", "Праграмы пераходу Беларускай ССР да рыначнай эканомікі" і г. д.). У 1992 г. ён быў выбраны акадэмікам АН БССР. Пэўным вынікам даследаванняў Г.М. Лыча па пытаннях пераходу нашай краіны да рыначнай эканомікі з'яўляецца манаграфія "Рыначнае рэфармаванне эканомікі Беларусі: вынікі і перспектывы" (2000).

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Г. М. Лыч прымае актыўны ўдзел у правядзенні шырокамаштабных навуковых даследаванняў, якія прадугледжваюць распрацоўку сістэмы навукова абгрунтаваных мерапрыемстваў па пераадоленні яе напутстваў.  Пад яго навуковым кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле былі распрацаваны метады вызначэння, аналізу і ацэнкі сацыяльна-эканамічных страт, якія прычыняюцца народнай гаспадарцы краіны буйнымі тэхнагеннымі аварыямі, а таксама здзейснены гэтыя разлікі. Вынікі даследаванняў па Чарнобыльскай праблеме адлюстраваны ў дзвюх манаграфіях (у сааўтарстве з З.Р. Пацеевай) - "Чарнобыльская катастрофа: сацыяльна-эканамічныя праблемы і шляхі іх вырашэнняў" і "Эканамічная навука - рэабілітацыі раёнаў радыеактыўнага забруджання". Адначасова шмат увагі ён удзяляе і іншым сацыяльна-эканамічным аспектам праблемы экалогіі, у тым ліку эканамічнай бяспецы і экалагізацыі эканомікі. У 2002 г. ім апублікавана манаграфія "Эк алагічная бяспека: сацыяльна-эканамічныя аспекты" (у сааўтарстве з З.Р. Пацеевай і інш.) і ў 2004 г. - вучэбна-метадычны дапаможнік "Сацыяльна-эканамічныя аспекты экалагізацыі вытворчасці".

Акрамя гэтага Г.М. Лычом напісаны рад навукова-папулярных кніг, прысвечаных актуальным пытанням грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і нацыянальна-культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь.У апошнія пяць гадоў акадэмік Г.М. Лыч вялікую ўвагу ў сваёй навуковай працы надае даследаванню праблем эфектыўнасці знешнегандлёвай дзейнасці і інавацыйнага развіцця нацыянальнай эканомікі. Абедзве гэтыя праблемы ў сучасны час набылі асаблівую актуальнасць.

Па абедзвюх указаных праблемах Г.М. Лычом апублікаваны рад артыкулаў у часопісах і зборніках навуковых прац. Асноўная ўвага ў іх надаецца такім пытанням, як метадалагічныя падыходы да вызначэння эканамічнай эфектыўнасці экспартна-імпартных аперацый, павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі, у тым ліку яе аграпрамысловага комплексу, на сусветным рынку з дапамогай больш эфектыўнай адаптацыі да глабалізацыі светагаспадарчых сувязей і падключення да глабальных вытворча-збытавых і інавацыйных сетак, а таксама абгрунтаванне важнейшых прыкмет інавацыйнай эканомікі і ацэнка на інавацыйнасць нацыянальна-гаспадарчага комплексу, вызначэнне ролі дзяржавы, канкурэнтнага рынку і грамадзянскага грамадства ў інавацыйным развіцці краіны, абгрунтаванне неабходнасці іх актыўнага ўзаемадзеяння з мэтай паскарэння пераводу інавацыйнай эканомікі на інавацыйныя рэйкі.

Усяго акадэмікам Г.М. Лычом апублікавана больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 16 манаграфій.

На працягу ўсёй сваёй навуковай дзейнасці Генадзій Міхайлавіч Лыч удзельнічаў у падрыхтоўцы навуковых кадраў Рэспублікі Беларусь. Ім падрыхтавана 15 кандыдатаў і 2 дактары эканамічных навук.

Працы вучонага, якія ёсць у бібліятэцы

Працы вучонага на сайце НАН Беларусі