НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

      Міхаіл Арсеньевіч Лазарук нарадзіўся 5 ліпеня 1926 года ў в. Ушаловічы Слуцкага р-на Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. З 1933 г. па 1940 г. М. Лазарук вучыўся ў пачатковай, затым сярэдняй школе. У 1940 г. паступіў у Мінскі дарожна-механічны тэхнікум, але правучыўся там адзін год. Пачалася вайна і 15-гадовы юнак вярнуўся ў родную вёску. Пасля вызвалення Беларусі быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію і дайшоў да Берліна. Пасля Перамогі некаторы час служыў у Савецкіх войсках у Германіі. У 1946 г. дэмабілізаваўся і ў 1947 г. паступіў на падрыхтоўчыя курсы пры Мінскім педінстытуце імя М. Горкага. Экстэрнам здаў экзамены за сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт педінстытута, які скончыў у 1951 г.
Міхаіл Арсеньевіч Лазарук яшчэ да вайны пісаў вершы, пазней друкаваў іх у рэспубліканскіх газетах і часопісах, у інстытуце кіраваў творчым гуртком студэнтаў, а пасля яго заканчэння як выпускнік-выдатнік быў залічаны ў аспіранту па спецыяльнасці беларуская літаратура. У 1954 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю і стаў выкладчыкам беларускай літаратуры ў Мінскім педінстытуце. У 1959—1960 г.г. па камандзіроўцы Міністэрства вышэйшай адукацыі выязджаў у Польскую Народную Рэспубліку, працаваў там на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. 3 1968 г. быў дэканам філфака Мінскага педінстытута, адначасова выконваў абавязкі загадчыка кафедры беларускай літаратуры. У 1970 абараніў доктарскую дысертацыю і быў прызначаны прарэктарам па вучэбнай рабоце педінстытута. 3 1978 г . — дырэктар навукова-даследчага інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР. 3 1990 г. загадчык лабараторыі праблем літаратурнай адукацыі гэтага ж інстытута. Быў дэпутатам Мінскага гарсавета, Фрунзенскага райсавета, старшынёй Педагагічнага таварыства БССР, членам Прэзідыума АПН СССР. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Друкавацца пачаў з 1949 г. Спачатку пісаў вершы, потым захапіўся тэорыяй літаратуры, крытыкай. Выкладчыцкую дзейнасць Міхаіл Арсеньевіч Лазарук спалучаў з навукова-даследчыцкай і літаратурна-крытычнай. Пісаў пра паэзію П. Панчанкі — з гэтай работы яго ўвагу займала пераважна паэзія. Аўтар даследаванняў пра беларускую паэму («Станаўленне беларускай паэмы», «Беларуская паэма ў другой палавіне XIX — пачатку XX стагоддзя»). Уласны паэтычны вопыт, добрае веданне тэорыі літаратуры, шырокі гістарычны погляд на літаратурныя з'явы далі яму магчымасць не толькі паказаць, як зараджаўся ў беларускай літаратуры жанр паэмы, якія гістарычныя этапы прайшоў гэты жанр і якімі сувязямі ён звязаны з паэзіяй братніх народаў, але і пранікнуць у жывую душу паэзіі, паказаць яе зменлівы твар. Даследаванне агульных эстэтычна-стылёвых тэндэнцый беларускай літаратуры, расп рацоўка тэарэтычных пытанняў, жанравых асаблівасцей беларускай паэзіі сталі тым грунтам, на якім нарадзіліся падручнікі для студэнтаў-філолагаў («Уводзіны ў літаратуразнаўства», з А. Ленсу), вучняў сярэдніх школ («Тэорыя літаратуры», «Беларуская літаратура», з В. Івашыным). М. Лазарук з'яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў па пытаннях беларускай літаратуры, ім выдадзены зборнік літаратурна-крытычных і публіцыстычных артыкулаў «Часу непадуладнае». Сумесна з А. Ленсу ім складзены слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў.

Працы вучонага, якія ёсць у бібліятэцы

Працы вучонага на сайце НАН Беларусі

 

 

 


Внимание!

Уважаемые пользователи!

22 декабря (суббота)

библиотека работает с 8.45 до 19.00,

23, 24, 25 декабря - выходные дни

электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.