НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

 

      Юзэфа Фларыянаўна Мацкевіч нарадзілася 27 ліпеня 1911 года ў в. Ухлё Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыўшы ў Шклове сямігодку, яна паступіла ў Магілёўскі педтэхнікум, які закончыла ў 1931 годзе. Два гады працавала настаўніцай пачатковай школы ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці. У 1934 г. Ю.Ф. Мацкевіч паступіла ў Мінскі педагагічны інстытут, а ў 1938 г. у аспірантуру Інстытута мовы і літаратуры АН БССР, дзе спецыялізавалася па гісторыі беларускай мовы пад кіраўніцтвам праф. Е.С. Істрыной.
     У гады Вялікай Айчыннай вайны Ю.Ф. Мацкевіч жыла ў в.Слабада Смалявіцкага раёна, была сувязной партызанскай брыгады. У 1945 г. вярнулася ў Мінск, дзе адразу ж была прынята на працу ў сектар мовы, якім кіраваў у той час К.К. Атраховіч (Кандрат Крапіва).
     У першыя гады працы ў сектары Ю.Ф. Мацкевіч уключаецца ў групу складальнікаў Руска-беларускага слоўніка (1953 г.). Адначасова яна завяршыла падрыхтоўку кандыдацкай дысертацыі "Літоўскі статут 1529г. як помнік беларускай літаратурнай мовы XV — пачатку XVI стагоддзя" і абараніла яе ў 1946 годзе.
     У гэты ж час аднавіліся дыялекталагічныя даследаванні ў Беларусі, і гэта галіна мовазнаўства стала адным з асноўных навуковых інтарэсаў Юзэфы Фларыянаўны. Беларускія дыялектолагі прыступілі да стварэння дыялекталагічнага атласа беларускай мовы. Ю.Ф. Мацкевіч з самага пачатку ўдзельнічала у арганізацыі калектыўнай работы над Атласам, наладжвала сувязі з рускімі і ўкраінскімі вучонымі, прыцягвала збіранне лексічных матэрыялаў выкладчыкаў ВНУ, аспірантаў і студэнтаў, удзельнічала ў складанні спецыяльнай праграмы, рыхтавала метадычныя дапаможнікі для дыялекталагічнай працы. У 1950 г. Ю.Ф. Мацкевіч узначаліла сектар дыялекталогіі, а фактычна і ўсю дыялекталагічную работу, што вялася ў рэспубліцы. Нязменным кіраўніком сектара яна была 36 гадоў.
     Працягам Атласа стала і калектыўная праца "Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак" (1968-1969), якая была падрыхтавана па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам Р.І. Аванесава і Ю.Ф. Мацкевіч. У гэтыя ж гады Ю.Ф. Мацкевіч разам са сваімі супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі падрыхтавала "Хрэстаматыю па беларускай дыялекталогіі" (1962) і "Нарысы па беларускай дыялекталогіі" (1964).
     За комплекс прац "Беларуская лінгвістычная геаграфія" у 1971 г. Ю.Ф. Мацкевіч і ўсяму аўтарскаму калектыву была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. Ю.Ф. Мацкевіч — аўтар звыш 90 навуковых прац у галіне дыялекталогіі і гісторыі беларускай мовы, лексікаграфіі, тапанімікі і сучаснай беларускай мовы. Адметнае месца сярод гэтых прац мае яе манаграфія "Марфалогія дзеяслова ў беларускай мове" (1959), якая стала яе доктарскай дысертацыяй і была паспяхова абаронена ў 1963г. 3 І960г. пад кіраўніцтвам Юзэфы Фларыянаўны і пры яе непасрэдным удзеле пачалося збіранне беларускіх дыялектных матэрыялаў для Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа.
     3 60-х гадоў даследаванні беларускіх дыялектолагаў пачалі скіроўвацца на вывучэнне лексічнага складу беларускіх народных гаворак. Пад кіраўніцтвам Ю.Ф. Мацкевіч беларускія дыялектолагі разам са сваімі літоўскімі і польскімі калегамі падрыхтавалі пяцітомны "Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча" (1979-1986). У слоўніку ўпершыню прадстаўлена лексіка буйной тэрыта-рыяльнай адзінкі — дыялектнай зоны, вызначанай на падставе этналінгвістычных даных.
     3 1970 г. у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа пад кіраўніцтвам Ю.Ф. Мацкевіч была распачата работа для стварэння Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак. Лексічны атлас беларускіх народных гаворак стаў першым найбольш поўным лінгвістычным атласам у айчынным мовазнаўстве, з ім звязаны новы этап у распрацоўцы беларускай лінгвістычнай геаграфіі.
     Як буйнейшы спецыяліст па беларускай дыялекталогіі, аўтар шматлікіх грунтоўных навуковых прац і ініцыятыўны арганізатар навуковай работы Ю.Ф.Мацкевіч у 1968 годзе была абрана членам-карэспандэнтам АН БССР.
Узнагароджана ордэнам Дружбы народаў і медалём "За доблесную працу".

Працы вучонага, якія ёсць у бібліятэцы

Працы вучонага на сайце НАН Беларусі


электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.