НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

 

Іван Якаўлевіч Навуменка – вядомы беларускі празаік, літаратуразнавец, акадэмік НАН Беларусі, лаурэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі і Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа – нарадзіўся 16.2.1925 г. у г. Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. У гады Вялікай Айчыннай вайны прымаў актыўны ўдзел у падпольнай дзейнасці, уваходзіў у армейскую разведвальна- дыверсійную групу, быў партызанам брыгады імя Панамарэнкі. У 1943 прызваны ў армію, ваяваў на Ленінградскім і Першым Украінскім франтах, на Карэльскім перашыйку, ва Усходняй Прусіі, Сілезіі. Быў дэмабілізаваны ў снежні 1945 г.

Пасля дэмабілізацыі працаваў у газетах і адначасова займаўся на завочным аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ, па заканчэнні яго паступіў у аспірантуру пры БДУ, якую скончыў у 1954 г. З 1953 г. працаваў загадчыкам рэдакцыі часопіса “Маладосць”, а з 1958 г. – старшы выкладчык, дацэнт, а пасля абароны доктарскай дысертацыі – прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры БДУ.

У 1972 г. І.Навуменку выбіраюць членам-карэспандэнтам АН БССР, і з гэтага моманту цэнтр ягонай дзейнасці пераносіцца ў беларускую Акадэмію. З 1973 па 1982 гг. ён узначальвае Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы, у 1980 г. яго выбіраюць акадэмікам АН БССР, а ў 1982 – віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук. З 1992 г. ён саветнік пры Прэзідыуме НАН Беларусі. У 1995 г. яму прысвойваецца званне народнага пісьменніка Беларусі.

Першыя апавяданні І.Навуменкі былі змешчаны ў часопісе “Маладосць” у 1955 г., а з 1957 г. кніга за кнігай выходзяць зборнікі апавяданняў і аповесцяў – “Семнаццатай вясной”, “Хлопцы-равеснікі”, “Верасы на выжарынах”, “Бульба”, “Таполі юнацтва”, “Тая самая зямля”,”Падарожжа ў юнацтва” і інш. Багатая жыццёвая біяграфія пісьменніка, яго ўнутраныя перажыванні і трывогі, летуценні і мроі сталі асновай для стварэння гэтых твораў. Героі І.Навуменкі бываюць наіўнымі і рамантычнымі, сур’ёзнымі і смешнымі, у многім яны дапаўняюць адзін другога, а ў цэлым ствараюць вобраз маладога пакалення таго часу, якое прайшло праз суровыя выпрабаванні вайны.

Не адзін раз давялося Івану Навуменку глядзець у твар смерці, шмат загінула баявых таварышаў, таму так дорага пісьменніку памяць пра перажытае, таму так часта вяртаецца ён у мінулае, да вайны. У партызанскай трылогіі “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці” рамантычнае светаадчуванне “семнаццацігадовых” змяняецца душэўным болем, трагізмам. У творах І.Навуменкі 70 – 80-х гадоў (“Смутак белых начэй”, “Летуценнік”, “Асеннія мелодыі”) – роздум над складанымі праблемамі жыцця, усведамленне яго сэнсу, спроба даць адказ на вострыя пытанні рэчаіснасці.

Шырока вядомы І.Навуменка і як даследчык у галіне літаратуразнаўства. Ён аўтар манаграфій і крытычных артыкулаў, прысвечаных творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Творы І.Навуменкі перакладзены на балгарскую, латышскую, нямецкую, польскую, рускую і іншыя мовы.

Працы вучонага, якія ёсць у бібліятэцы

Працы вучонага на сайце НАН Беларусі


аренда офисов в ЦНБ им. Я. Коласа
электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.