НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

18 кастрычніка 2012 г. а 16-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя навукова-папулярнага выдання «История Белорусской железной дороги. Из века XIX в век XXI», якое выйшла ў свет у 2012 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Кніга буйных памераў (32,5 х 24,5 см) аб’ёмам у 959 старонак падрыхтаваная аўтарскім калектывам беларускіх гісторыкаў і прадстаўнікоў Беларускай чыгункі пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук Валянціны Яноўскай.

У выданні раскрываецца працэс станаўлення чыгуначнай сеткі на тэрыторыі Беларусі, асвятляецца яе дзейнасць у гады ваенна-палітычных канфліктаў і міжваенны час. Аўтары разгледзелі асноўныя працэсы мадэрнізацыі і сучаснага стану Беларускай чыгункі як неад’емнай часткі народнагаспадарчага комплексу Рэспублікі Беларусь. У кнізе была выкарыстана вялікая колькасць ілюстрацый, апублікаваных і неапублікаваных крыніц, выяўленых у архівасховішчах Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы.

Да імпрэзы супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў арганізавана выстаўка “Беларуская чыгунка: ад мінулага да сучаснага”. На ёй прадстаўлена больш за 100 дакументаў XIX–XXI стст. з фондаў бібліятэкі, якія распавядаюць пра 150-гадовую гісторыю беларускай стальной магістралі. Сярод іх вельмі рэдкія выданні ваеннага часу пра дзейнасць чыгункі на акупаванай тэрыторыі: надрукаваны немцамі ў Варшаве ў 1942 г. «Расклад фарміравання таварных цягнікоў» («Güterzugbildungsvorschriften») і адзін з першых нарысаў пра легендарнага камандзіра партызанскага злучэння, што дзейнічала ў раёне Віцебск – Орша – Смаленск, Героя Савецкага Саюза Канстанціна Заслонава (Э. Виленский. Сын Белоруссии. Москва, 1943).

У 1942–1944 гг. Цэнтральны штаб партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання ўзначальваў Панцеляймон Панамарэнка. У свой час ён скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў транспарту, працаваў на чыгунцы. На некаторых кнігах з калекцыі П. Панамарэнкі (яна знаходзіцца ў фондах ЦНБ НАН Беларусі) захаваліся дароўныя надпісы аўтараў, у тым ліку вядомага навукоўца ў галіне паравозабудавання, акадэміка АН СССР Сяргея Сырамятнікава.

У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу на выстаўцы выкарыстаны плакаты 1960–70-х гг., падрыхтаваныя работнікамі Беларускай чыгункі.

Кантактныя асобы:

Аляксандр Сцефановіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі – 284 10 12, 284 10 13

Валянціна Яноўская, загадчык аддзела беларускай дзяржаўнасці Інстытута гісторыі НАН Беларусі – 284 18 39


аренда офисов в ЦНБ им. Я. Коласа
электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.