НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

Пятро Глебка – беларускі паэт, вучоны-лінгвіст, акадэмік НАН Беларусі – нарадзіўся 6 ліпеня 1905 г. у вёсцы Вялікая Уса Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння Уздзенскай сямігодкі ў 1923 г. працаваў сакратаром сельсавета, а ў 1924 г. паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум, з якога ў 1927 г. перавёўся на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. Адначасова быў сакратаром рэдакцыі часопіса ”Узвышша”.
Пасля заканчэння БДУ працаваў у рэдакцыях газеты “Калгаснік Беларусі”, часопіса “Полымя рэвалюцыі”. У час Вялікай Айчыннай вайны – у рэдакцыях франтавых газет, у выдавецтвах Беларусі. У 1944 г. прызначаны кіраўніком групы па складанню “Руска-беларускага слоўніка”.
З 1945 г. працаваў у АН БССР – у Інстытуце літаратуры, мовы і мастацтва. З 1956 г - ён дырэктар Інстытута мовазнаўства, а з 1957 – дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. З 1969 г. – акадэмік-сакратар аддзялення грамадскіх навук АН БССР.
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Першыя вершы Пятро Глебка надрукаваў у 1925 г. У даваеннай творчасці ён праявіў прыхільнасць да рамантычнага кірунку ў паказе новай, савецкай явы. Творы часу Вялікай Айчыннай вайны прасякнуты пачуццём любові да Радзімы, верай у перамогу над ворагам, услаўляюцца гераічныя справы беларускіх партызан, народа-змагара.
Галоўная тэма пасляваеннай творчасці – аднаўленне беларускіх гарадоў і вёсак, памяць вайны, барацьба за мір. Пятро Глебка аўтар паэтычных зборнікаў “Шыпшына”, “Хада падзей”, “Чатыры вятры”, “Размова аб шчасці”, “У тыя дні”, “Вобразы роднай краіны” і інш., літаратурна-крытычных зборнікаў “Паэзія барацьбы і перамогі”, “ Пытанні гісторыі, філалогіі і мастацтва”. Перакладаў на беларускую мову творы А.Пушкіна, М,Лермантава, А.Чэхава, Дж.Байрана, А. Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі.
Памер Пятро Глебка 18. 12. 1969 г.

Працы вучонага, якія ёсць у бібліятэцы

Працы вучонага на сайце НАН Беларусі


аренда офисов в ЦНБ им. Я. Коласа
электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.