НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

21 лютага пад эгідай ЮНЕСКА ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтавала праграму святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. Ужо другі год запар з гэтай нагоды праводзяцца тэматычныя літаратурныя чытанні.

Дата і месца правядзення: 21 лютага 2013 года, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава, 15, 1 паверх, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110).

Пачатак: а 13-й гадзіне.

У святочнай праграме:

1. Прагляд відэафільма «Разнамоўны калейдаскоп», падрыхтаванага супрацоўнікамі бібліятэкі.

У аснову сюжэта пакладзены цікавыя звесткі з розных моў свету. У фільме распавядаецца пра самабытнасць кожнай мовы, пра сваеасаблівасць гукаў, слоў і выразаў, якія адлюстроўваюць менталітэт і звычаі народаў. Асаблівая ўвага ў карціне нададзена беларускай мове – мове роднага краю.

2. Прэзентацыя кніжнай экспазіцыі «Сусветная літаратурная класіка па-беларуску».

Кожны адукаваны чалавек далучаецца да сусветнай культуры праз чытанне кніг народаў свету. Ці чыталі вы класікаў рускай і сусветнай літаратуры на беларускай мове? Выстаўка дазволіць вам пазнаёміцца з майстэрствам айчынных перакладчыкаў, якія дапамаглі Дастаеўскаму, Талстому, Чэхаву, Шэкспіру, Байрану, Гесэ, Камю, Цвейгу загаварыць для нашых чытачоў па-беларуску. Сярод экспанатаў выстаўкі і творы для дзяцей ў перакладах на беларускую мову: паэмы і вершы Пушкіна, Лермантава, казкі братоў Грым, аповесці Твэна і іншых сусветна вядомых аўтараў.

3. Знаёмства з прэзентацыяй «Вянок – кніга паэзіі» (да 100-годдзя з дня выдання зборніка вершаў Максіма Багдановіча).

4. Паэтычныя чытанні твораў са зборніка вершаў «Вянок».

Па жаданні чытачоў будзе весціся відэазапіс. Запісы будуць размешчаны на сайце http://csl.bas-net.by/

Кантактныя асобы:

Ніна Камарова + 375 17 284 14 75

Вольга Смык + 375 17 284 10 31