НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

28 лютага 2013 г. а 16-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі “Старонкі гісторыі паўстання 1863–1864 гг.”.

На ёй прадстаўлена больш за 100 друкаваных і рукапісных дакументаў XIX–XXI стст. з фондаў бібліятэкі. Гэта апісанні ваенных дзеянняў, зборнікі справаводчых матэрыялаў і публіцыстыкі, мемуары, даследаванні айчынных і замежных навукоўцаў.

Экспанаты адлюстроўваюць цікавасць да паўстання на працягу 150-гадовай гісторыі і неадназначнасць ацэнкі яго сэнсу ў розныя часы рознымі асобамі: ад “бунту польскіх паноў і ксяндзоў за аднаўленне Польшчы (Рэчы Паспалітай)” да “беларускага нацыянальна-вызваленчага руху”.

Упершыню ў бібліятэцы выстаўлены арыгінальны дакумент 150-гадовай даўніны – справа “Описание военных действий Каргопольского полка с польскими мятежниками”. У рукапісе змешчаны звесткі аб ваенных дзеяннях на тэрыторыі Люблінскай губерні падчас паўстання.

Храналагічныя рамкі дакументаў 12 снежня 1863 г. – 1 верасня 1864 г.

Вялікую каштоўнасць уяўляюць друкаваныя выданні ХІХ ст., якія змяшчаюць творы сучаснікаў падзей: польскіх грамадска-палітычных дзеячоў і расійскіх дарэвалюцыйных даследчыкаў.

Наведвальнікі выстаўкі змогуць зазірнуць у творчую лабараторыю беларускіх даследчыкаў, уявіць атмасферу працы над тэмай паўстання 1863–1864 гг. На паліцах – рукапісныя і машынапісныя матэрыялы 1933–1979 гг. (канспекты, вытрымкі, копіі архіўных матэрыялаў) з асабістых архіваў гісторыкаў Адама Станкевіча, Мікалая Улашчыка, пісьменніка Уладзіміра Караткевіча і іншых.

На імпрэзу, арганізаваную бібліятэкай сумесна з Польскім Інстытутам у Мінску, запрошаны вядомыя айчынныя і замежныя гісторыкі.

Кантактныя асобы:

+ 375 17 284–10–12, + 375 17 284–10–13 Аляксандр Сцефановіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

+ 375  17 200–63–78 Аляксандр Гарадэцкі, каардынатар праектаў Польскага Інстытута ў Мінску