НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

 

Віктар Антонавіч Каваленка нарадзіўся 21 ліпеня 1929 г. у вёсцы Сакаўшчына Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер гэта Валожынскі раён Мінскай вобласці) у сям'і малазямельнага селяніна. У 1939 г. скончыў 3 класы польскай школы. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у роднай вёсцы з бацькамі пад нямецкай акупацыяй і займаўся сельскай гаспадаркай. Скончыўшы ў 1945 г. Шчаўканаўскую сямігодку, В.А. Каваленка паступіў у Лідскае педагагічнае вучылішча, а ў 1948 г., атрымаўшы дыплом, працаваў у Дабравольскай сямігодцы настаўнікам. Прага да ведаў і разуменне таго, што разбуранае вайной жыццё патрабуе найперш прафесіяналізму ва ўсіх сферах, прывялі яго ў Мінскі педінстытут на факультэт мовы і літаратуры, які ён скончыў у 1953 г. і пасля гэтага два гады настаўнічаў у Сырмежскай сярэдняй школе. У 1953–1954 гг. В.А. Каваленка быў дырэктарам спачатку Камелішскай, а затым Жукойненскай сярэдніх школ на Астравеччыне.

Пошукі творчага і навуковага асяроддзя прывялі В.А. Каваленку ў аспірантуру Інстытута літаратуры Беларускай Акадэміі навук дзе ён навучаўся з 1955 па 1958 гг. Пасля заканчэння аспірантуры малады навуковец быў залічаны на працу ў гэтым жа навукова-даследчым інстытуце, дзе ён прапрацаваў усё сваё жыцце. Менавіта ў гэты час фарміраваліся і ўмацоўваліся лепшыя якасці характару вучонага: мужнасць і чалавечнасць, адданасць справе і ісціне, вера ў светлы пачатак у людской натуры, высокая прынцыповасць і рэдкая патрабавальнасць да самога сябе.

Ужо ў першых публікацыях В.А. Каваленкі, яго манаграфіях "Пошукі і здзяйсненні" (1963), "Давер" (1967), "Голас чалавечнасці" (1970) выразна выявіліся асноўныя асаблівасці яго як навукоўца: эстэтычны аналіз мастацкіх твораў натуральна спалучаўся з публіцыстычным пафасам адмаўлення вульгарызатарскіх поглядаў на літаратуру, з мэтанакіраваным сцвярджэннем прыярытэту агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей у духоўным руху грамадства. Літаратурная навука разглядваецца В.А. Каваленкам як адзін з відаў творчай дзейнасці, які, акрамя эстэтычнай ацэнкі і вытлумачэння мастацкіх вобразаў і ідэй, мае на мэце пазнанне свету і чалавека ў свеце. Асновай маральнага аўтарытэту вучонага-літаратуразнаўцы, зарукай яго дзейнага ўплыву на творчы працэс з'яўляецца спалучэнне навуковай аб'ектыўнасці з грамадскай актыўнасцю, строгай патрабавальнасці з узважанасцю тэарэтычных высноў, якія робяцца з улікам карэнных сацыяльных і маральных праблем сучаснасці. У 1970-я гады ў цэнтры ўвагі В.А. Каваленкі як даследчыка, асабліва ў яго кнігах "Вытокі. Уплывы. Паскоранасць" (1975), "З пазіцый сучаснасці" (1975), "Праблемы сучаснай беларускай крытыкі" (1977), "Жывое аблічча дзён" (1979), знаходзіліся навуковыя і тэарэтычныя асновы ўзнікнення новай і навейшай беларускай літаратуры, мінулае нацыянальнай літаратуры ў цесным кантакце з суседнімі славянскімі літаратурамі, прасякнутае інтэнцыямі сусветнай мастацкай і філасофскай думкі, што было дастаткова новым у тыя часы і ўспрымалася неадназначна літаратурным асяроддзем.

З 1982–1997 гг. В.А. Каваленка працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі. У тыя гады выявіліся яго лепшыя рысы сапраўднага лідэра літаратурнага працэсу. Менавіта ў гэты перыяд гісторыі беларускай літаратурнай навукі пад кіраўніцтвам В.А. Каваленкі грунтоўна распрацоўваліся такія складаныя праблемы, як "Беларуская ваенная літаратура ў кантэксце сусветнай літаратуры", "Беларуска-рускія літаратурныя сувязі", "Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры" і інш. Беларускае літаратуразнаўства выходзіла на новы тэарэтычны ўзровень свайго развіцця і набывала новую энергію для далейшага руху – з'ява сама па сабе незвычайная ў цяжкіх умовах.

Капітальныя акадэмічныя распрацоўкі В.А. Каваленкі сталі этапнымі ў развіцці беларускай літаратурнай навукі і з'явіліся аб'ектыўнай падставай для надання яму высокага звання акадэміка АН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа (1980 г.) за ўдзел у 2-томным даследаванні "Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры" і "Гісторыя беларускай савецкай літаратуры" (1977, на рускай мове), прысуджэння Літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў СССР за кнігу "Прага духоўнасці" (1976).

Заслужаны дзеяч навукі БССР (1981).

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфій. Узнагароджан медалём.

 

Працы вучонага, якія ёсць у бібліятэцы

Працы вучонага на сайце НАН Беларусі


Внимание!

 Уважаемые пользователи!

С 4 июня

библиотека переходит на летний

режим работы:

пн-пт: 8:45 - 17:30

электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.