НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

 

Казімір Паўлавіч Буслаў нарадзіўся 25 кастрычніка 1914 года ў с. Кашалёва Гомельскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Буда-Кашалёўскі раён Гомельскай вобласці) у сям'і селяніна. У 15 год ён паступіў у Гомельскі педагагічны тэхнікум і пасля яго заканчэння працаваў настаўнікам у Веткаўскім і Краснапольскім раёнах. З 1934 па 1938 г. вучыўся ў Смаленскім педагагічным інстытуце, настаўнічаў у г. Жлобін, быў інспектарам аддзела школ Омскай чыгункі, загадчыкам аддзела Омскага абласнога радыёкамітэта. У 1943 г. К. П. .Буслаў уступіў у рады КПСС. У 1943—1944 гг. быў слухачом курсаў лектараў пры ЦК ВКП(б).

Пасля вызвалення Савецкай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў К. П. Буслаў на працягу чатырох гадоў быў лектарам ЦК КПБ, вёў вялікую прапагандысцкую работу, выкладаў у Мінскай вышэйшай партыйнай школе. У 1951 г. ён паспяхова закончыў аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, абараніў кандыдацкую дысертацыю, працаваў у апараце ЦК КПБ загадчыкам аддзела.На працягу 17 гадоў (1956—1973) К. П. Буслаў узначальваў Інстытут філасофіі і права АН БССР. У 1965 г. ён абараніў доктарскую дысертацыю, у 1966 г.— яму надана годнасць вучонага звання прафесара, у 1969 г.— выбраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларускай ССР. У 1970 г. К. П. Буслаў назначаецца в. а. акадэміка-сакратара Аддзялення грамадскіх навук АН БССР. У студзені 1972 г. Акадэмія навук Беларускай ССР выбірае яго сваім сапраўдным членам па спецыяльнасці «дыялектычны і гістарычны матэрыялізм», а са студзеня 1973 г. ён выбіраецца акадэмікам-сакратаром Аддзялення грамадскіх навук АН БССР. З 1976 г. загадчык сектарам Інстытута філасофіі і права АН БССР, адначасова дацэнт (з 1951 г)., а потым прафесар Белдзяржуніверсітэта імя У. I. Леніна і Мінскага радыётэхнічнага інстытута.

К. П. Буслаў — даследчык у вобласці гістарычнага матэрыялізму, праблем навуковага камунізма, гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі. Яго работы, ў асноўным, прысвечаны даследаванню ленінскай філасофскай спадчыннасці па праблемах сацыяльнага прагрэсу, культуры, класаў, свабоды, гуманізму, актуальных праблемах будаўніцтва камунізма.Спецыялізуючыся ў вобласці гістарычнага матэрыялізму і навуковага камунізма, К. П. Буслаў выдаў рад работ: «Свабода асобы ў сацыялістычным грамадстве», «Роля і месца культуры ў грамадскім развіцці», «Свабода павінна быць свабодай на справе», «Прызначэнне чалавека і сэнс яго жыцця», «Савецкі народ — новая гістарычная супольнасць людзей» і інш.

Над яго навуковым кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле як аўтара ажыццёўлена трохтомнае выданне: «Сацыяльныя змяненні рабочага класа ў Беларусі ў працэсе будаўніцтва камунізма» (1965 г.), «Будаўніцтва камунізма і сацыяльныя змяненні ў сялянстве Беларусі» (1966 г.), «Структура савецкай інтэлігенцыі» (1970 г.).

К. П. Буслаў — сааўтар і навуковы рэдактар работ па гісторыі філасофскай, сацыялагічнай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі: «3 гісторыі барацьбы за распаўсюджанне марксізма ў Беларусі (1883— 1917 гг.)», «Фарміраванне і развіццё беларускай сацыялістычнай нацыі», «Развіццё беларускай сацыялістычнай культуры», «Нарысы гісторыі марксісцка-ленінскай філасофіі ў Беларусі (1919—1968 гг.)», «Нарысы гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі (да 1917 г.)» і інш.

Значную навуковую і навукова-арганізацыйную работу К. П. Буслаў праводзіў як старшыня рэдакцыйнага савета сямітомнага «Звода помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», як член рэдкалегіі пяцітомнай «Гісторыі Беларускай ССР». Казімір Паўлавіч Буслаў прымаў удзел у выданні БелСЭ, ён адзін з аўтараў і рэдактараў калектыўных манаграфічных работ «Мастацтва Савецкай Беларусі» (1955 г.), і інш.

Казімір Паўлавіч Буслаў быў буйным арганізатарам навуковых даследаванняў. Арганізатарскі талент асабліва праявіўся ім у кіраўніцтве Інстытутам філасофіі і права АН БССР. За гады кіравання Інстытут ператварыўся ў буйны навуковы цэнтр краіны з высокакваліфікаванымі, добра падрыхтаванымі кадрамі.

К. П. Буслаў вёў вялікую навукова-арганізацыйную работу: ён быў членам Прэзідыума АН БССР, рэдактарам часопіса «Весці Акадэміі навук БССР. Серыя грамадскіх навук», старшынёй Навуковага савета па філасофскіх праблемах АН БССР, старшынёй Вучонага савета па абароне дысертацый Аддзялення грамадскіх навук АН БССР, членам Вучонага савета па абароне дысертацый Белдзяржуніверсітэта імя У. I. Леніна, членам рада навуковых і рэдакцыйных саветаў АН СССР і АН БССР. К. П. Буслаў падрыхтаваў 15 кандыдатаў філасофскіх навук.

Сваю шматгранную навукова-даследчую і навукова-арганізацыйную работу К. П. Буслаў спалучаў з актыўным удзелам у грамадска-палітычным жыцці. Ен выбіраўся членам ЦК КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР чацвёртага склікання, з'яўляўся членам рэдкалегіі тэарэтычнага часопіса ЦК КПБ «Коммунист Белоруссии», доўгія гады працаваў старшынёй навукова-метадычнага савета па прапагандзе філасофскіх ведаў Беларускага рэспубліканскага таварыства «Веды», старшынёй секцыі грамадскіх навук і членам Камітэта па Дзяржаўных прэміях Беларускай ССР у галіне навукі і тэхнікі, членам Праўлення Беларускага рэспубліканскага таварыства «Веды”. К. П. Буслаў прадстаўляў савецкую філасофскую навуку на міжнародных форумах, з'яўляўся экспертам ЮНЕСКА, старшынёй Камітэта па славянскім праекце пры Камісіі БССР па справах ЮНЕСКА.

У 1984 г. за цыкл работ па гісторыі філасофіі і грамадскай думкі Беларусі дакастрычніцкага перыяду  К.П. Буславу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР.
Узнагароджан ордзенам Кастрычніцкай Рэвалюцыіі (1974), медалямі.
Ім напісана больш за 60 навуковых работ, у тым ліку 4 манаграфіі.

Працы вучонага, якія ёсць у бібліятэцы 

Працы вучонага на сайце НАН Беларусі


аренда офисов в ЦНБ им. Я. Коласа
электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.