НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

 

Павел Восіпавіч Горын (Каляда) нарадзіўся 15 студзеня 1900 г. у мястэчку Картуз-Бяроза (цяпер г. Бяроза) Пружанскага павета Гродзенскай губерні ў сям'і селяніна. Пасля заканчэння ў 1910 г. сельскай школы ён паступае вучыцца ў гімназію Брэст-Літоўска. Аднак закончыць яе перашкодзіла першая сусветная вайна. Сям'я П. В. Горына эвакуіравалася ў Арзамас Ніжагародскай губерні, дзе ён прадоўжыў навучэнне ў адной з гімназій Ніжняга Ноўгарада.3 устанаўленнем Савецкай улады ў Арзамасе П. В. Горын прымае актыўны ўдзел у будаўніцтве і абароне новага ладу. Летам 1918 г. ён уступае ў Арзамаскую баявую дружыну, а ў кастрычніку гэтага ж года як адзін з першых камсамольцаў горада быў прыняты ў рады РКП(б).

У пачатку 1919 г. П. В. Горын вяртаецца на Беларусь. Тут яго выбіраюць членам Картуз-Бярозаўскага валаснога рэўкома, ён арганізуе і ўзначальвае валасную партыйную арганізацыю. Пасля таго як Картуз-Бяроза была занята белапалякамі, ён ідзе добраахвотнікам у Чырвоную Армію, становіцца палітработнікам. У студзені 1920 г. П. В. Горын быў камандзіраваны на вучобу ў Камуністычны універсітэт імя Я. М. Свярдлова.
У 1923—1925 гг. П. В. Горын працягвае навучанне ў Інстытуце чырвонай прафесуры. У гэтыя гады адбылася сустрэча П. В. Горына з прызнаным кіраўніком савецкай гістарычнай навукі ў 20-я гады М. М. Пакроўскім, які зрабіў на яго значны ўплыў.Адной з найважнейшых праблем, якой займаліся гісторыкі 20-х гадоў ХХ стагоддзя, была гісторыя Саветаў у рэвалюцыі 1905—1907 гг. Сярод першых работ, апублікаваных на гэту тэму, была манаграфія П. В. Горына «Нарысы па гісторыі Саветаў рабочых дэпутатаў у 1905 г.», надрукаваная ў 1925 г. Кніга ўяўляла сабой сур'ёзнае даследаванне, напісанае пераважна на архіўным матэрыяле. У гэтай працы П. В. Горын зрабіў спробу высветліць асноўныя пытанні гісторыі Саветаў — іх паходжанне, дзейнасць, характар і значэнне для развіцця рэвалюцыі.

Вядома, у поглядах П. В. Горына на рэвалюцыю 1905—1907 гг., выказаных у першым выданні «Нарысаў па гісторыі Саветаў рабочых дэпутатаў», было яшчэ шмат недасканалага і супярэчлівага. У працах гісторыкаў першых гадоў Савецкай улады выразна выявіліся цяжкасці пачатковага этапу станаўлення савецкай гістарыяграфіі. У наступных выданнях сваёй працы «Нарысы па гісторыі Саветаў рабочых дэпутатаў» (М., 1930 і Мн., 1934) П. В. Горын імкнуўся больш поўна вызначыць характар рэвалюцыі і яе асноўныя рысы.Да дзесяцігадовага юбілею Кастрычніцкай рэвалюцыі выйшла ў свет кніга П. В. Горына аб барацьбе рабочага класа за Савецкую ўладу («Пралетарыят у 1917 г. у барацьбе за ўладу». М.; Л., 1927). У 1933 г. ён апублікаваў у Мінску працу «М. М. Пакроўскі — бальшавік-гісторык», у якой выказваў погляды М. М. Пакроўскага на першую рускую рэвалюцыю і Кастрычніцкую сацыялістычную рэвалюцыю.

Даследчыцкую працу П. В. Горын сумяшчаў з актыўнай навукова-арганізатарскай, педагагічнай і грамадска-палітычнай дзейнасцю. Ён з'яўляўся адным з заснавальнікаў і актыўным удзельнікам створанага ў 1925 г. таварыства гісторыкаў-марксістаў. Старшынёй Таварыства гісторыкаў-марксістаў быў выбраны М. М. Пакроўскі, сакратаром таварыства стаў П. В. Горын.Актыўны ўдзел прымаў П. В. Горын і ў стварэнні Інстытута гісторыі Камуністычнай акадэміі, які быў адкрыты ў лістападзе 1929 г. 3 пачатку 30-х гадоў пачынаецца новы этап у жыцці і дзейнасці Паўла Восіпавіча Горына. 13 лютага 1931 г. ён быў выбраны акадэмікам і прэзідэнтам Беларускай Акадэміі навук. На гэтай пасадзе найбольш поўна раскрыўся яго талент буйнога арганізатара навукі. У 1931 г. па ініцыятыве П. В. Горына была ажыццёўлена карэнная рэарганізацыя Беларускай Акадэміі навук. На акадэмію былі ўскладзены абавязкі па каардынацыі работы ўсіх навукова-даследчых устаноў, размешчаных на тэрыторыі БССР , вызначэнню тэматыкі навуковых даследаванняў і кантролю за іх выкананнем. Яна станавілася адзіным навуковым рэспубліканскім цэнтрам, у якім канцэнтравалася агульнае кіраўніцтва ўсёй навукова-даследчай працай у рэспубліцы.

Дзякуючы намаганням П. В. Горына з пачатку 1930-х гадоў у акадэміі пачынаецца паскораная падрыхтоўка новай навуковай змены, паляпшаецца арганізацыя навучальнага працэсу і падрыхтоўкі аспірантаў. Толькі з 1931 па 1935 гг. аспірантуру Акадэміі навук скончыла больш за 150 чалавек, што зрабіла істотны ўплыў на значны рост агульнай колькасці навуковых супрацоўнікаў. Удасканальвалася структура гэтай навуковай арганізацыі. Ужо к 1935 г. у яе сістэме налічвалася 17 навукова-даследчых інстытутаў і шэраг іншых навуковых устаноў.Акадэмік АН БССР П. В. Горын з годнасцю прадстаўляў савецкую гістарычную навуку на міжнароднай арэне. Ён уваходзіў у склад савецкай дэлегацыі, якая ўдзельнічала ў рабоце VII міжнароднага гістарычнага кангрэса ў Варшаве (1933 г.), дзе выступіў з дакладам, прысвечаным нацыянальнай палітыцы царскай Расіі ў Польшчы.У перыяд пра цы ў Акадэміі навук БССР П. В. Горын узначальваў таксама Інстытут гісторыі і быў адным з рэдактараў выдання на беларускай мове 12-томнага збору твораў У. I. Леніна. У снежні 1935 г. Прэзідыум ЦВК СССР зацвердзіў П. В. Горына намеснікам старшыні Камітэта па загадванню навуковымі і навучальнымі ўстановамі ЦВК СССР. У сувязі з гэтым назначэннем ён быў у лютым 1936 г. вызвалены ад абавязкаў прэзідэнта Беларускай Акадэміі навук. Пасля вяртання ў Маскву П. В. Горын быў выбраны таксама загадчыкам кафедры гісторыі СССР Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта, стаў рэдактарам аддзела гісторыі Вялікай Савецкай Энцыклапедыі.П. В. Горын праводзіў актыўную дзяржаўную і грамадскую работу. У 1931—1936 гг. ён з'яўляўся членам ЦК КП(б)Б і кандыдатам у члены Бюро ЦК КП(б)Б, членам ЦВК і Прэзідыума ЦВК Беларускай ССР, быў дэлегатам XVII з'езда ВКП(б) (1934 г.); на XII з'ездзе Саветаў СССР (1935г.) быў выбраны членам ЦВК СССР. У 1926—1928 гг. П. В. Горын быў старшынёй Таварыства палітэмігрантаў Заходняй Беларусі.

Жыццёвы шлях П. В. Горына быў перапынены ў самым росквіце яго творчых сіл. У жніўні 1937 г. ён быў арыштаваны, і 25 красавіка 1938 г.растраляны.Павел Восіпавіч Горын быў буйным савецкім гісторыкам і грамадска-палітычным дзеячам — асобай яркай, шматграннай. Ён валодаў выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі, заўсёды быў настойлівы пры выкананні пастаўленых задач, глыбока верыў у справу, якой служыў. У яго навуковых працах знайшлі нагляднае адлюстраванне працэс станаўлення савецкай гістарычнай навукі, поспехі і цяжкасці яго першага этапу.

Працы вучонага, якія ёсць у бібліятэцы

Працы вучонага на сайце НАН Беларусі


аренда офисов в ЦНБ им. Я. Коласа
электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.