НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

23 верасня 2015 года ў чытальнай зале аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі ў рамках імпрэзы “І закрасуе скрозь шыпшына…”, прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, перакладчыка, вучонага, грамадскага дзеяча акадэміка Пятра Фёдаравіча Глебкі (1905–1969), адкрылася выстава “І краскі, і словы завіў у вянок…” (па матэрыялах кніжнай калекцыі і асабістага архіва П.Ф. Глебкі) і адбылася прэзентацыя каталога “Бібліятэка акадэміка П.Ф. Глебкі (1905–1969) : з фонду аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі”. Гэта сумеснае мерапрыемства было падрыхтавана супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі А.І. Груша, намеснік дырэктара па навуковай рабоце філіяла Цэнтра “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” кандыдат філалагічных навук С.Л. Гаранін, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Э.Р. Іофе, гісторык, культуролаг, ганаровы член Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, член Саюза беларускіх пісьменнікаў А.І. Валахановіч, мастак М.М. Купава, артыст Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага В.М. Шушкевіч, удава беларускага пісьменніка Івана Чыгрынава Л.П. Чыгрынава, дачка П.Ф. Глебкі Л.П. Глебка з мужам І.М. Дземчанкам, прадстаўнікі музееў, бібліятэк, навучальных устаноў, супрацоўнікі НАН Беларусі, СМІ.

Мерапрыемства адкрыў загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі А.В. Сцефановіч. Ад імя бібліятэкі ён падзякаваў удзельнікам вечарыны, прадставіў каталог “Бібліятэка акадэміка П.Ф. Глебкі (1905–1969)” і ўрачыста перадаў яго Ларысе Пятроўне Глебка.

Падрабязна расказаў пра сваю працу над экслібрысам да кнігазбору П.Ф. Глебкі мастак М.М. Купава.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце філіяла Цэнтра “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” С.Л. Гаранін даў высокую адзнаку дзейнасці П.Ф. Глебкі як вучонага дзеяча Акадэміі навук і літаратара, падкрэсліў, што праз сваю асабістую бібліятэку пісьменнік паўстае як сапраўдны бібліяфіл-інтэлектуал. С.Л. Гаранін таксама высока ацаніў плённую працу супрацоўнікаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў у падрыхтоўцы выдатнага каталога.

Доктар гістарычных навук Э.Р. Іофе падзяліўся сваімі ўспамінамі пра знаёмства з П.Ф. Глебкам і з сям’ёй пісьменніка. Ён адзначыў найлепшыя чалавечыя якасці паэта: сціпласць, зычлівасць, прыязнасць, падкрэсліў, што пісьменнік, на яго думку, з’яўляецца сапраўдным класікам беларускай літаратуры.

Удава І. Чыгрынава Людміла Прохараўна ў пачатку свайго выступлення адзначыла, што напярэдадні імпрэзы аддала даніну павагі П.Ф. Глебку, наведаўшы яго магілу на Паўночных могілках Мінска, а таксама падзялілася ўспамінамі пра П.Ф. Глебку.

Дачка П.Ф. Глебкі Ларыса Пятроўна падзякавала прысутным за арганізаванае мерапрыемства і падараваны ёй каталог, а таксама перадала ў дар бібліятэцы і Музею гісторыі беларускай літаратуры зборнікі вершаў паэта, якія выйшлі ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” у 2013 годзе.

Падчас вечарыны быў прадэманстраваны фільм “Гаючыя ўласцівасці кнігі”, падрыхтаваны да 110-годдзя з дня нараджэння П.Ф. Глебкі супрацоўнікамі аддзела сацыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасці ЦНБ НАН Беларусі. Гучалі вершы П.Ф. Глебкі ў выкананні артыста тэатра імя М. Горкага В.М. Шушкевіча.

 


Внимание!

 Уважаемые пользователи!

С 4 июня

библиотека переходит на летний

режим работы:

пн-пт: 8:45 - 17:30

электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.