НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

Уладзімір Іванавіч Няфёд нарадзіўся 27 студзеня 1916 г. у рабочай сям'і ў г. Шахты Растоўскай вобласці.

У 1931г. У. Няфёд скончыў сямігодку і паступіў у школу горна-прамысловага вучнёўства пры шахце імя Пралетарскай дыктатуры, дзе набыў спецыяльнасць слесара. У пачатку 1933 г. стаў супрацоўнікам рэдакцыі гарадской радыёгазеты. У 1933–1934 гг. – студэнт рабфака пры камбінаце (інстытуце) пушнога звераводства (г. Балашыха Маскоўскай вобл.). У 1934 г. – 1940 гг. У. Няфёд – студэнт Маскоўскага інстытута гісторыі, філасофіі і літаратуры. Пасля заканчэння 2-га курса філасофскага факультэта перайшоў на тэатразнаўчае аддзяленне. Адначасова з вучобай працаваў музыкантам (іграў на домры) у Чыгуначным ансамблі песні і танца пад кіраўніцтвам А. В. Аляксандрава, потым I. В. Дунаеўскага.

У 1940 годзе пасля заканчэння інстытута. Уладзімір Іванавіч Няфёд прыехаў у Мінск і пачаў сваю працу ва Упраўленні па справах мастацтваў пры СНК БССР на пасадзе намесніка аддзела тэатраў. А праз некаторы час узначаліў гэты аддзел, дзе ён працаваў па 1947 год.

Пяцідзесятыя гады 20 стагоддзя сталі асаблівымі для Уладзіміра Іванавіча Няфёда , вельмі значнымі ў яго жыцці. 3 1951 і да апошніх год свайго жыцця яго лёс быў непарыўна звязаны з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Скончыўшы ў 1951 г. аспірантуру пры Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР, У. І. Няфёд працаваў у гэтым інстытуце навуковым супрацоўнікам, з 1954 г. – загадчыкам сектара гісторыі мастацтваў. 3 1957 загадчык сектара тэатра і кіно, з 1970 г. – загадчыкам сектара збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, з 1977 г. – загадчык, з 1988 г. – галоўны навуковы супрацоўнік аддзела тэатра Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Адначасова, у 1947–1990г. У. І. Няфёд – выкладчык Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Зрабіў значны уклад у падрыхтоўку кадраў тэатразнаўцаў.

У 1956 г У. І. Няфёд абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Беларускі тэатр у гады Вялікай Айчыннай вайны»).

Ім былі падрыхтаваны і выдадзены наступныя манаграфіі: "Шлях беларускага савецкага драматычнага тэатра", "Народны артыст БССР У. У. Уладамірскі", "Народны артыст СССР П. С. Малчанаў", "Беларускі тэатр. Нарыс гісторыі", "Тэатр у вогненныя гады". У 1960-я гады выходзяць яго кнігі: "Сучасныя беларускі тэатр. 1945–1959", "Становление белорусского советского театра. 1917–1941". Манаграфія У. І. Няфёда «Беларускі тэатр. Нарыс гісторыі» лягла ў аснову доктарскай дысертацыі, якую ён абараніў у 1963 г. Гэта было першае ў гісторыі Беларусі даследаванне, у якім створана карціна ўзнікнення, фарміравання і развіцця беларускага тэатра ад яго пачатковых форм да нашых дзён, прасочаны важнейшыя з'явы гісторыі нацыянальнага тэатра, шляхі дзейнасці буйнейшых театральных калектываў. Кніга расказвае аб стварэнні першага прафесійнага тэатра I. Ц. Буйніцкага, аб арганізацыі беларускага савецкага тэатра, аб шляхах тэатраў імя Янкі Купалы і Якуба Коласа, аб творчым лёсе нацыянальных акцёраў, рэжысёраў, мастакоў, драматургаў.

У 1966 г. за свае працы У. І. Няфёд быў удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР.

Сярод прац вучонага1960–1970-х гадоў – тэатральнае даследаванне «Роздум пра драматычны канфлікт» (1970), «Беларускі акадэмічны тэатр імя Я. Купалы» (1970), раздзелы аб беларускім тэатры ў шасцітомнай «Гісторыі савецкага драматычнага тэатра» (1971), артыкулы ў айчынных энцыклапедычных выданях, у зарубежнай прэсе.

У 1972 г. У. І. Няфёд выбіраецца членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, а ў 1975 г. яму прысуджаецца званне “Заслужаны дзеяч мастацтва БССР”.

Асобнае месца сярод навуковых прац У. І. Няфёда і аддзела тэатра займае трохтомная "Гісторыя беларускага тэатра", выдадзеная ў 1980-я гады. Падобнага фундаментальнага выдання не мае ні адна з краін былога Савецкага Саюза, за выключэннем Расіі. Невыпадкова сёння ёю карыстаюцца не толькі гуманітарныя ВНУ Беларусі, але і ВНУ іншых славянскіх краін.
Вельмі натхнёна і шчыра, з цеплынёй і любоўю напісаны Уладзімірам Іванавічам кнігі пра выдатных дзеячаў нацыянальнай культуры – Ігната Буйніцкага і Мікалая Кавязіна: "Ігнат Буйніцкі – бацька беларускага тэатра" і "Николай Ковязин. Жизнь и творчество". За гэтыя два выданні У. І. Няфёд атрымаў прэмію імя Кандрата Крапівы Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі.

Уладзімір Іванавіч Няфёд актыўна спалучаў навукова-даследчую дзейнасць з педагагічнай, займаўся падрыхтоўкай маладых тэатразнаўцаў і крытыкаў. Сярод яго вучняў – кандыдаты і дактары навук, акцёры, рэжысёры, мастакі, драматургі.

Аўтар каля 500 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій.

Памёр 23 сакавіка 1999 года.

Працы вучонага, якія ёсць у бібліятэцы

Працы вучонага на сайце НАН Беларусі


аренда офисов в ЦНБ им. Я. Коласа
электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.