НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

Гісторыя Беларусі канца ХVIII першай паловы XIX ст. поўніцца складанымі падзеямі. У выніку далучэння да Расійскай імпэрыі беларуска-літоўскіх зямель пачаўся працяглы працэс інтэграцыі насельніцтва ў новае грамадскае і прававое поле У першую чаргу ён закрануў вышэйшае саслоўе былой Рэчы Паспалітай. У айчыннай гістарычнай навуцы пад увагу даследчыкаў традыцыйна трапляла мужчынская частка саслоўя. Дваранкі ж сціплыя “захавальніцы хатняга ачага” у меньшай ступені выклікалі даследчыцкі інтарэс. Кандыдат гістарычных навук Наталля Васільеўна Анофранка запоўніла нішу недастатковай вывучаннасці гэтай праблемы і паказала прадстаўніц вышэйшага саслоўя ў якасці непасрэдных удзельніц грамадскіх і палітычных падзей таго часу. Менавіта досыць цікаваму выданню Наталлі Анофранка, якое носіць назву “Дваранкі беларуска-польскіх губерняў у канцы ХVIII – першай паловы XIX ст.”, была прысвечана сустрэча ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі, якая адбылася 14 красавіка.

Адкрыў імпрэзу дырэктар бібліятэкі Аляксандр Іванавіч Груша. Ён адзначыў ролю жанчыны ў сацыяльным і палітычным жыцці, а таксама іх уплыў на вядомых гістарычных асоб, палітыкаў, вайскоўцаў, каралёў. Разважаючы на гэтую тэму, А. І. Груша прывёў прыклад караля Ягайлы, які захоўваў звычаі і традыцыі, якія з дзяцінства прывяла яго маці, Напалеона, што імкнуўся задзейнічаць у сваёй палітыцы жаночую частку дваранства беларуска-літоўскіх зямель і “рэкамендаваў прадстаўнікам французскай адміністрацыі беражліва ставіцца да жанчын у Польшчы, заўважаючы, што толькі жанчыны ў гэтай краіне маюць розум і характар”.

Ацэнку працы над тэмай, абранай аўтарам, даў намеснік дырэктара па навукой працы Інстытута гісторыіі НАН Беларусі Вадзім Леанідавіч Лакіза. Ён выказаў захапленне адукаванымі жанчынамі азначанай эпохі, якія працягвалі выхоўваць дзяцей, натхняць мужчын на подзвігі і самастойна прымаць адказнасць ў складаны пераломны перыяд жыцця. В.Л. Лакіза падзякаваў прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі за асвятленне падзеі, а таксама падкрэсліў, што падобная праца гісторыка выклікае цікавасць у грамадскасці.

У экспазіцыі выстаўкі «Жанчыны-дваранкі беларуска-літоўскіх губерняў: прававы статус, адукацыя, грамадская актыўнасць», падрыхтаванай да мерапрыемства навуковым супрацоўнікам аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі Аленай Пятроўнай Дзенісенка, былі прадстаўлены дакументы XIX – пач. ХХ ст., сучасная гістарыяграфія.

Праблема прававога статусу жанчыны ў шлюбна-сямейнай сферы ў Расійскай імперыі была прадстаўлена ў работах царкоўных і свецкіх правазнаўцаў І. Аршанскага, М. Гарчакова, С. Грыгароўскага і інш.

У аснову выстаўкі таксама былі пакладзены манаграфіі Рычарда Врачынскага, Лешэка Заштаўта, Сяргея Амелькі, Людмілы Ігнатавец, Андрэя Самусіка і іншых аўтараў, якія вывучалі асаблівасці развіцця жаночай адукацыі.

Немалаважнае месца у экспазіцыі адводзілася заканадаўчым зборам, якія даюць прадстаўленне аб прававым статусе дваранак беларуска-літоўскіх губерняў ( “Полное собрание законов Российской империи…” факсімільнае выданне “Статута Вялікага княства Літоўскага 1588…”) і іншыя даследаванні па гэтай тэме (С. Шашкова, Ю. Лотман, М. Сакалова, В. Кульпановіч, Н. Гардзіенка і інш.).

Сярод экспанатаў вылучаны наратыўныя крыніцы, якія прадстаўлены мемуарамі і ўспамінамі, сярод якіх “Записки…” (М., 1920) Філіпа Вігеля (1786–1856), вядомага мемуарыста, знаёмага Пушкіна; «Исторические мемуары об императоре Александре и его дворе» (М., 1912) польска-літоўскай арыстакраткі Соф’і Шуазель-Гуфье, па паходжанні Тызенгаузэн, сваячкі Патоцкіх і Радзівілаў, фрэйліны пры Двары Аляксандра1.

Пра тое, як пачыналася навуковая праца, як збіраліся архіўныя звесткі расказала загадчык аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычных даследаванняў Інстытута гісторыіі НАН Беларусі, навуковы кіраўнік Наталлі Анофранка – Валянціна Васільеўна Яноўская. Віншуючы калегу з абаронай дысертацыі і выхадам у свет прэзентуемай манаграфіі, яна пажадала працягу раскрыцця тэмы жанчын-дваранак наступнага перыяду – другой паловы XIX ст.

Са станоўчай крытыкай у адрас навуковага выдання і віншаваннямі аўтара выступілі вучоныя гісторыкі: акадэмік НАН Беларусі Міхаіл Паўлавіч Касцюк, кандыдат гістарычных навук Мікалай Уладзіміравіч Смяховіч, кандыдат гістарычных навук Святлана Леанідаўна Лугаўцова, кандыдат гістарычных навук Сяргей Аляксандравіч Траццяк, кандыдат гістарычных навук Валянцін Генрыхавіч Мазец, кандыдат гістарычных навук Алена Мікалаеўна Філатава, кандыдат гістарычных навук Андрэй Уладзіміравіч Унучак. У пажаданнях калег гучалі думкі аб адкрыцці новых старонак гістарыяграфіі па тэме ролі жанчын ва ўсе часы, ідэі аб стварэнні сцэнарыяў для тэатральных пастановак і экранізацыі фільмаў.

Галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Беларуская навука” Георгій Канстанцінавіч Кісілёў таксама павіншаваў Наталлю Анофранка з выхадам у свет манаграфіі і пажадаў поспехаў і плённага супрацоўніцтва. 

Імпрэзу працягнуў доктар філалагічных навук, вядомы беларускі літаратуразнаўца Адам Осіпавіч Мальдзіс, які назваў аўтарку выданя “Дваранкі беларуска-польскіх губерняў у канцы ХVIII – першай паловы XIX ст.” свайго роду “канкурэнткай”. Ён падзяліўся з аудыторыяй сваімі даследаваннямі і высновамі, зробленымі на аснове вывучэння мемуараў аб знатных жаночых асобах 19 стагоддзя. Даў рэкамендацыі і пажадаў поспехаў у далейшай працы.

Цёплыя словы ўдзячнасці ўсім, хто паспрыяў і дапамог у працы над выданнем выказала напрыканцы прэзентацыі Наталля Васільеўна Анофранка.

Да імпрэзы супрацоўнікамі аддзела сацыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасці падрыхтавана прэзентацыя па ілюстраваных старонках манаграфіі.

Відэазапіс сустрэчы можна паглядзець на канале Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на Youtube.


электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по англоязычным базам данных, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.