НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

22 лютага ў 15.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя аднатомнага «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы», які быў падрыхтаваны калектывам лексікографаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа пад навуковай рэдакцыяй кандыдата філалагічных навук, дацэнта І.Л. Капылова. Слоўнік выдадзены ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

Новае выданне Слоўніка стваралася на базе свайго папярэдніка – «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» М. Р. Судніка і М. Н. Крыўко. Гэты слоўнік адлюстроўваў асноўнае лексічнае багацце беларускай мовы 1980 – 1990-х гадоў.

Новае выданне, якое працягвае і развівае традыцыі айчыннай лексікаграфіі, арыентавана на адлюстраванне сучаснага стану лексікі і фразеалогіі беларускай літаратурнай мовы і адпаведна тых працэсаў, якія дэманструюць дынаміку развіцця сучаснага беларускага лексікону. За апошнія дзесяцігоддзі ў сувязі са зменамі ў палітычным, эканамічным і культурным жыцці краіны слоўнікавы склад беларускай мовы значна папоўніўся новымі словамі, якія пакуль што не былі зафіксаваны ў «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» і прафесійна ацэнены. Некаторыя словы набылі новыя, актуальныя ў сучаснай беларускай мове значэнні, якія да гэтага часу не адзначаліся ў аднатомным тлумачальным слоўніку. Адбылося вяртанне значнай колькасці лексічных адзінак, якія яшчэ нядаўна знаходзіліся на перыферыі лексічнай сістэмы, з’явіліся шматлікія запазычанні, галоўным чынам англа-амерыканізмы, што абумоўлена працэсамі сусветнай глабалізацыі ў розных сферах жыцця.

Аднатомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў і дае не толькі тлумачэнне іх значэнняў, але і з’яўляецца нарматыўным даведнікам па арфаграфіі, націску, словазмяненні, словаспалучэнні і граматычнай характарыстыцы. У Слоўнік унесены змены ў напісанне слоў паводле прынятага ў 2008 годзе Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

Слоўнік прызначаны як для спецыялістаў-мовазнаўцаў, так і для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца беларускай мовай.

У прэзентацыі возьмуць удзел супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі”, выкладчыкі ВНУ, прадстаўнікі навуковай і творчай грамадскасці краіны.

Запрашаем усіх жадаючых у інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі: вул. Сурганава, 15, першы паверх, п. 110.


Внимание!

 Уважаемые пользователи!

 Режим работы библиотеки в

летний период

с 12 июня

пн-пт: 8:45 - 17:30

электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по англоязычным базам данных, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.