НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

15 чэрвеня 2017 г. у 16.30 у Нацыянальнай бібліятэцы Чэшскай Рэспублікі (Klementinum) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Францыск Скарына і Прага», якая арганізавана з нагоды 500-гадовага юбілею «Бивлии Руской» Францыска Скарыны. У яе аснове – адноўленая чэшская адаптацыя выставы, якая падрыхтавана Бібліятэкай імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук, пры актыўным удзеле партнёраў: Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск), Нацыянальнага музея «Палац вялікіх князёў літоўскіх» (Вільнюс), Бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта (Вільнюс). Для экспазіцыі выкарыстаны матэрыялы, што былі апублікаваны ў калектыўнай манаграфіі «Pranciškaus Skorinos “Rusėniškajai Biblijai” – 500 / “Бібліі Рускай” Францыска Скарыны – 500 гадоў» даследчыкаў з Літвы, Чэхіі і Беларусі: Сігітаса Нарбутаса, Петра Войта, Аляксандра Грушы, Ільі Лямешкіна, Дайвы Нарбуцене, Сяргеюса Цемчынаса і Рымы Цыцэнене. Дадзеную выставу, якая ўжо экспанавалася ў Вільнюсе і Полацку, дапаўняюць матэрыялы скарыніяны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Чэшскай Рэспублікі і пентаптых пражскага мастака Яўгена Іванова (Eugene Ivanov). Выстава будзе працаваць да 8 ліпеня 2017 г.

Перад пачаткам яе адкрыцця ў 16.00 адбудзецца цырымонія ўскладання кветак на месца, дзе Францыск Скарына разам з іншымі наймальнікамі друкарні (купца Севярына) займаўся друкарскай справай.

Месца сустрэчы ўсіх тых, хто жадае прыняць удзел у дадзеным мерапрыемстве: Staroměstské náměstí, Mikulášská ul. 22/8, Praha 1.


электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по англоязычным базам данных, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.