НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

У выдавецкім доме «Беларуская навука» выйшла кніга «Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спадчына», падрыхтаваная да выдання Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Кніга ўяўляе сабой зборнік артыкулаў, прысвечаных асобе, дзейнасці і спадчыне Францыска Скарыны – ураджэнца Полацка, доктара медыцыны, першадрукара Вялікага Княства Літоўскага, перакладчыка і выдаўца Бібліі, пісьменніка. Аўтары артыкулаў прадстаўляюць не толькі розныя краіны, але і розныя галіны гуманітарных ведаў, навуковыя інтарэсы, нацыянальныя і навуковыя школы, розныя падыходы ў даследаваннях. У артыкулах разгледжаны пытанні, якія звязаны з перадумовамі дзейнасці Скарыны, тыпамі і моўнай мадэллю яго перакладаў кніг Бібліі, значэннем асобных сімвалічных выяў Скарыны, месцазнаходжаннем яго друкарні ў Празе, паходжаннем інфармацыі аб магчымай паездцы Скарыны ў Маскву, іншыя пытанні. Упершыню публікуецца корпус дакументаў, якія праліваюць святло на фарміраванне культурных практык, звязаных з ушанаваннем асобы Францыска Скарыны ў Беларусі ў XX ст., на роль у гэтым Інстытута беларускай культуры, а ў далейшым – Акадэміі навук БССР.

Прапануем азнаёміцца са зместам зборніка.
 

 


электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по англоязычным базам данных, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.