НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

  У «Выдавецкім доме «Беларуская навука» выйшла кніга «Евангелле 1575 года – помнік славянскага кнігадруку XVI стагоддзя: з электронным дадаткам».

Выданне прысвечана адной з самых прыгожых кніг славутага беларускага друкара Пятра Цімафеева Мсціслаўца – Евангеллю напрастольнаму, надрукаванаму ў Вільні ў доме Мамонічаў у 1575 г. Галоўная мэта даследвання – ўвесці ў навуковы зварот асобнікі Евангелля з кнігазбору Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Менавіта на іх засяроджваецца ўвага выдання.

У прадмове распавядаецца пра месца і ролю Евангелля напрастольнага ў жыцці і светапоглядзе веруючага чалавека другой паловы XVI ст., адзначаецца каштоўнасць усебаковага даследвання асобнікаў выдання, якія захаваліся.

Кніга складаецца з некалькіх раздзелаў, якія ўмоўна можна падзяліць на два блокі. Першы з іх прысвечаны постаці друкара Пятра Мсціслаўца, разглядаюцца такія аспекты яго дзейнасці, як пачатак кнігадрукарскай справы, супрацоўніцтва з Іванам Фёдаравым, мастацкія асаблівасці яго выданняў, а таксама напісаныя ім тэксты пасляслоўяў.

У другім блоку прадстаўлена інфармацыя па гісторыяграфіі Евангелля напрастольнага 1575 г, згадваюцца асобнікі выдання, якія выяўлены на сённяшні дзень у розных краінах свету, указваецца месца захоўвання асобнікаў у межах Беларусі, пасля чаго ўвазе чытачоў прапануецца поўнае навуковае апісанне двух асобнікаў Евангелля з акадэмічнай бібліятэкі Беларусі.

Выданне суправаджаецца ілюстрацыйным матэрыялам, у якім дэманструюцца выявы пераплёту і асобных аркушаў разгледжаных асобнікаў з гравюрамі, ініцыяламі і застаўкамі, уладальніцкім штампам С.Ф. Севасцьянава.

Акрамя прыкладаў мастацкага аздаблення выдання, у ілюстрацыйным матэрыяле прадстаўлены аркушы з тэкстам пасляслоўя, напісанага Пятром Мсціслаўцам, а таксама старонкі з фундаментальнай працы В.С. Сопікава “Опыт российской библиографии…” (1821), дзе гэты ж самы тэкст падаецца ў адаптацыі паводле арфаграфіі XIX ст.

У дапаможны апарат уваходзяць спісы ілюстрацый і літаратуры, а таксама слоўнік тэрмінаў.

У дадатку, які змешчаны на кампакт-дыску, можна азнаёміцца з лічбавымі копіямі асобнікаў Евангелля 1575 г. з фонду ЦНБ НАН Беларусі.

Выданне адрасавана філолагам, гісторыкам, кнігазнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца культурнай спадчынай Беларусі.

 


Внимание!

 Уважаемые пользователи!

 Режим работы библиотеки в

летний период

с 12 июня

пн-пт: 8:45 - 17:30

электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по англоязычным базам данных, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.