НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

 В читальном зале гуманитарных наук Центральной научной библиотеки имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси демонстрируется выставка «Да 85-годдзя з дня нараджэння А. Мальдзіса, літаратуразнаўцы, крытыка, празаіка, публіцыста»

7 жніўня 2017 года адзначае свой юбілей доктар філалагічных навук, прафесар, вучоны, вядомы ў самых шырокіх міжнародных колах, нястомны даследчык айчыннай культуры, літаратуры і гісторыі Адам Іосіфавіч Мальдзіс.

У 1959 годзе А. Мальдзіс паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, абараніў у 1963 годзе кандыдатскую дысертацыю на тэму «Белорусско-польские литературные взаимосвязи во второй половине XIX века», у 1986 годзе доктарскую на тэму «Закономерности развития белорусской литературы переходного периода (вторая половина XVII – XVIII века)». З 1987 года ён старшыня камісіі «Вяртанне» Беларускага фонда культуры, з 1989 года член Беларускага ПЭН-цэнтра, у 1991-98 гг. працаваў дырэктарам Нацыянальнага асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны, з 1996 года кіраваў аддзелам культуралогіі Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі.

Друкавацца А. Мальдзіс пачаў у 50-гадах. На выставе дэманструецца вялікая колькасць навуковых і навукова-папулярных артыкулаў аўтара за перыяд 1959–2016 гг. Асноўныя тэмы : краязнаўчыя пытанні, вяртанне культурных каштоўнасцей, вывезенных з Беларусі пад час вайны, беларускія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі, вывучэнне беларускага замежжа і пашырэнне беларускай культуры ў свеце, скарбы нашага старажытнага пісьменства, лёс знакамітых суайчыннікаў.

А. І. Мальдзіс з’яляецца аўтарам многіх манаграфій, навукова-папулярных эсэ, нарысаў па гісторыі беларуска-польскіх, беларуска-рускіх, беларуска-літоўскіх літаратурных сувязей, біяграфічных матэрыялаў пра знакамітых людзей Беларусі. На выставе дэманструецца першая кніга Адама Мальдзіса «Творчае пабрацімства : беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў ХІХ стагоддзі» (1966), а таксама такія вядомыя выданні, як «Падарожжа ў XIX стагоддзе : з гісторыі беларускай літаратуры, мастацтва і культуры» (1969), «На скрыжаванні славянскіх традыцый : літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палавіна ХVІІ – ХVІІІ ст.)» (1980), «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя : нарысы быту і звычаяў» (1982) і інш.

Адзін з раздзелаў выставы прадстаўляе літаратуру аб жыцці і дзейнасці А. Мальдзіса.

Да юбілейнай выставы падрыхтаваны буклеты:
“Асноўныя працы А. Мальдзіса. Частка 1”
“Артыкулы А. Мальдзіса. Частка 2”

 


Внимание!

 Уважаемые пользователи!

 Режим работы библиотеки в

летний период

с 12 июня

пн-пт: 8:45 - 17:30

электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по англоязычным базам данных, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.