НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

У чытальнай зале гуманітарных навук Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэманструецца выстава «Дзень беларускага пісьменства»

Дзень беларускага пісьменства ў нашай краіне святкуецца штогод у першую нядзелю верасня. Сімвалічна, што ў гэтым годзе адзначаецца і 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.

Выстава, якая дэманструецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, традыцыйна прысвечана гісторыі беларускага друкаванага слова, мысліцелям і асветнікам зямлі беларускай. У гэтым годзе значная частка публікацый адлюстроўвае вялікую зацікаўленасць навукоўцаў і культуролагаў да асобы Францыска Скарыны, які займае адно з ганаровых месцаў сярод дзеячоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі ў Беларусі.

Францыск Скарына (1490?-1551?) ўвайшоў у гісторыю як усходнеславянскі першадрукар, асветнік, гуманіст, паэт, медык, батанік, астраном. Яго жыццё і дзейнасць, прадбачанне ролі і месца кнігадрукавання ў духоўна-культурным развіцці народаў, патрыятызм, самаадданасць сваёй справе з’яляецца сапраўдным подзвігам у імя будучыні беларускага краю.

У 1512 годзе ў Італіі на паседжанні дактароў мастацтва і медыцыны калегіі Падуанскага ўніверсітэту вырашалася пытане пра дазвол “беднаму маладому вучонаму Францыску” здаць экзамены на годнасць доктара медыцыны. І праз некаторы час Францыска Скарыну абвясцілі доктарам у галіне медыцынскіх навук. А яшчэ праз 5 гадоў, у 1517 годзе, у Празе выйшла ў свет першая беларуская і ўсходнеславянская друкаваная кніга “Псалтыр”.

Значная частка выданняў, якія дэманструюцца на выставе, прысвечана гэтай падзее і ўвогуле станаўленню беларускага кнігадрукавання, яго асноўным этапам, культурным і гістарычным асаблівасцям, узроўню графікі, арфаграфіі, палеаграфічным адметнасцям выданняў, вывучэнню практыкі з’яўлення і выкарыстання тытульных лістоў, віньетак, заставак, канцовак, ініцыяльных літар, гравюр, сюжэтных асноў буквіц, аздаблення тэкстаў і іншых прыёмаў, якія паўплывалі на дзейнаць Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца, братоў Мамонічаў і інш.

Многае з жыцця славутага гуманіста застаецца яшчэ невысветленным, таму матэрыялы з выставы, прысвечаныя вывучэнню жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны, выклікаюць асаблівую цікавасць. Звяртаем увагу на актуальную падборку публікацый : артыкулы, апублікаваныя ў часопісах, навуковых зборніках, матэрыялах канферэнцый 2016-2017 гг. Асноўныя тэмы даследаванняў: жыццё Ф. Скарыны, біяграфічныя звесткі, невядомыя старонкі біяграфіі, светапогляд, дзейнасць; творы Скарыны: прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія; мова Скарыны, біблейскія асновы вершатворчасці, літаратурная дзейнасць і перакладное пісьменства; мастацтва кнігі Скарыны, гравюры і подпісы, загадкавыя кніжныя знакі і гэтак далей.

Прапануем рэкамендацыйны спіс літаратуры па тэме.

 


электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по англоязычным базам данных, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.