НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

13 верасня а 14-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя выданняў, якія падрыхтаваны супрацоўнікамі ЦНБ НАН Беларусі і выйшлі ў выдавецкім доме «Беларуская навука»: «Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спадчына», «Кириллические издания XVI века: каталог изданий из коллекции ЦНБ НАН Беларуси», «Евангелле 1575 года – помнік славянскага кнігадруку XVI стагоддзя: з электронным дадаткам», а таксама адкрыццё выстаў, прымеркаваных да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Выданне «Францыск Скарына: асоба, дзейнасць, спадчына» (укладальнік – дырэктар бібліятэкі доктар гістарычных навук А.І. Груша) уяўляе сабой зборнік артыкулаў, прысвечаных асобе, дзейнасці і спадчыне Францыска Скарыны. Аўтары артыкулаў – прадстаўнікі розных краін і галін гуманітарных ведаў – разглядаюць пытанні, якія звязаны з перадумовамі дзейнасці Скарыны, тыпамі і моўнай мадэллю яго перакладаў кніг Бібліі, значэннем асобных сімвалічных выяў Скарыны, месцазнаходжаннем яго друкарні ў Празе і іншыя пытанні.

Каталог «Кириллические издания XVI века» (складальнікі – група супрацоўнікаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў: А.І. Цітавец, В.А. Губанава, П.Д. Скурко, І.Л. Мурашова) распачынае серыю каталогаў, прысвечаных кніжнай калекцыі кірылічных выданняў з фондаў ЦНБ НАН Беларусі, і ўтрымлівае навуковае апісанне 25 экзэмпляраў 20 выданняў, якія вйшлі з друкарняў Вільні, Заблудава, Масквы і Астрога ў XVI ст.

Выданне «Евангелле 1575 года – помнік славянскага кнігадруку XVI стагоддзя» прысвечана адной з самых выдатных кніг славутага беларускага друкара Пятра Цімафеева Мсціслаўца – Евангеллю напрастольнаму, надрукаванаму ў Вільні ў доме Мамонічаў. Асаблівая ўвага засяроджваецца на экзэмплярах акадэмічнай бібліятэкі.

Увазе наведвальнікаў будзе прапанаваны дзве тэматычныя выставы. Першая экспазіцыя пад назвай «Бібліі Рускай Францыска Скарыны – 500 гадоў» падрыхтавана Бібліятэкай імя Урублеўскіх Літоўскай акадэміі навук, яе першая прэзентацыя ў Беларусі адбылася ў маі гэтага года ў Полацку падчас Беркаўскіх чытанняў. Гэта дзевяць стэндаў з унікальнай візуальнай і тэкставай інфармацыяй: пісьменнасць у Вялікім Княстве Літоўскім даскарынавых часоў, асаблівасці біяграфіі і кніг Скарыны, памяць пра Скарыну ў Беларусі, Літве, Чэхіі ў наш час і інш. Можна пабачыць месцы, у якіх жыў і працаваў Скарына, параўнаць сродкі і вобразы, якія ўвасабляюць памяць пра Скарыну ў краінах Еўропы.

Другая экспазіцыя «Са спадчыны паслядоўнікаў Скарыны» падрыхтавана аўтарскім калектывам каталога кірылічных выданняў. На ёй можна пабачыць частку экзэмпляраў, адлюстраваных у выданні: Евангелле ананімнай маскоўскай друкарні (1558/1559), віленскае Евангелле (1575), Астрожскую Біблію (1581), маскоўскі Апостал (1597) і іншыя.

+375 17 284 10 12, +375 17 284 10 03 Аляксандр Сцефановіч, загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі


электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по англоязычным базам данных, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.