НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

У Выдавецкім доме «Беларуская навука» выйшла кніга А. І. Шаланды «Код Францішка Скарыны. Геральдычныя матэрыялы ў пражскіх і віленскіх выданнях беларускага першадрукара».

Выданне ўяўляе сабой даследванне, прысвечанае расшыфроўцы геральдычнага кода Францішка Скарыны. Аўтар - вядомы беларускі геральдыст А. І. Шаланда - разглядае гербы і геральдічныя выявы ў пражскіх і віленскіх выданнях беларускага першадрукара  як своеасаблівы ключ, які дазваляе раскрыць зашыфраваную ў гравюрах інфармацыю. Праз гербы і гербавыя выявы Ф. Скарына ў тэксце "Бібліі Рускай" адлюстраваў найбольш важныя падзеі сучаснай ямуайчыннай і еўрапейскай гісторыі - Венскі кангрэс 1515 г., уступленне на чэшскі трон караля Людовіка Ягелона, страта ВКЛ Смаленска ў 1514 г., вайна 1512-1522 гг. паміж ВКЛ і Масквой і інш. Разам з тым раскрываецца такі феномен беларускай культуры і гісторыі, як мяшчанская геральдыка ВКЛ ў канцы XV-XVI ст.

Код Францішка Скарыны. Геральдычныя матэрыялы ў пражскіх і віленскіх выданнях беларускага першадрукара / А. І. Шаланда. - Мінск : Беларуская навука, 2017. - 175 с. : іл.


электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по англоязычным базам данных, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.