НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

15 лютага а 15-й гадзіне ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя выдання «Іван Навуменка. Збор твораў у 10 тамах» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»), над якім працавалі вучоныя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, а таксама кнігі «Летуценнасць і вялікія здзяйсненні: успаміны пра Івана Якаўлевіча Навуменку». Укладанне і прадмова С.С. Лаўшука (выдавецкі дом «Беларуская навука»).

 Збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі ў 10 тамах быў ажыццёўлены ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні плана мерапрыемстваў па ўвекавечанню памяці народнага пісьменніка Беларусі Навуменкі І.Я.» № 1171, прынятай 15 жніўня 2008 года, і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі РБ. Рыхтавалася выданне ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзеля чаго была створана навукова-творчая група на чале з доктарам філалагічных навук, прафесарам, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Лаўшуком С.С. У групу ўвайшлі: кандыдаты філалагічных навук, старшыя навуковыя супрацоўнікі Чарота У.І. і Шаладонаў І.М., навуковыя супрацоўнікі Баўтрэль І.Г., Лапата-Загорскі А.М., Пыско Н.М., Чарота К.М., Ермаковіч К.А.
 

Кніга ўспамінаў прысвечана Івану Якаўлевічу Навуменку (1925–2006). Народны пісьменнік Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навук БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа, ён унёс вялікі ўклад у развіццё беларускай літаратуры і літаратуразнаўства. Свае згадкі пра калегу напісалі пісьменнікі Андраюк С.А., Астапенка А.У., Баравікова Р.А., Вярцінскі А.І., Далідовіч Г.В., Пашкевіч Г.М., Жук А.А., Загорская Н.С., Карамазаў В.Ф., Ліпскі У.С., Пашкоў Г.П., Хвалей Я.І., Цвірка К.А., Якавенка В.М., Ярац В.У. і інш., акадэмікі НАН Беларусі Бабосаў Я.М., Вайтовіч А.П., Валатоўскі І.Дз., Гайшун І.В., Гніламёдаў У.В., Касцюк М.П., Ліштван І.І., Лукашанец А.А., Лыч Г.М., члены-карэспандэнты Белы У.М., Данілаў А.М., Мушынскі; дактары і кандыдаты навук Бугаёў Дз.Я., Васючэнка П.В., Жураўлёў В.П., Клімуць Я.І., Козіч В.І., Ліс А.С., Лысенка А.Ф., Лысенка П.Ф., Рагойша В.П., Саверчанка І.В., Сінькова Л.Дз., Тычына М.А., Чарота І.А., Шаладонаў І.М., Шамякіна Т.І. таксама вельмі цёпла ўспамінаюць пра свае кантакты і сустрэчы з Іванам Якаўлевічам Навуменкам. Усяго артыкулаў–успамінаў набралася роўна паўсотні. Аўтары іх – людзі вельмі розныя, таму і аб’ект успамінаў бачыўся імі па-рознаму. Але ў цэлым на старонках кнігі «Летуценнасць і значныя здзяйсненні» паўстае прывабная фігура выдатнага пісьменніка, буйнога вучонага-гуманітарыя, актыўнага грамадскага дзеяча і патрыёта сваёй Айчыны.

Падчас мерапрыемства адкрыецца і выстава «Праўдзівасць і мастацтва слова Івана Навуменкі – даследчыка і пісьменніка», якая пазнаёміць з яго творчай спадчынай. Ідэі і навуковыя гіпотэзы, выразнасць і грунтоўнасць выкладу літаратурных канцэпцый, шырыня погляду на свет і глыбокае разуменне чалавека і жыцця, шматграннасць таленту – усё гэта ў літаратурна-крытычных кнігах і артыкулах І. Навуменкі, у яго раманах, апавяданнях, аповясцях. Першыя публікацыі, сучасныя перавыданні, пераклады твораў на іншыя мовы свету, літаратура аб жыцці і дзейнасці – асноўныя раздзелы кніжнай выставы.


Внимание!

 Уважаемые пользователи!

С 4 июня

библиотека переходит на летний

режим работы:

пн-пт: 8:45 - 17:30

электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.