НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

 Имя вучонага, літаратуразнаўцы, тэарэтыка, крытыка, доктара філалагічных навук Міхася Тычыны добра вядомае не толькі ў нашай рэспубліцы, але і за яе межамі.

Багаты і надзвычай шматгранны навуковы і творчы вопыт М. Тычыны. Спачатку ў перыядычных выданнях 1963-1967 гг. з’явіліся яго вершы, потым былі апавяданні, аповесці, крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы. Ён выдаў кнігі прозы: «Дажынкі» (1984), «Вяртанне: аповесць пра Кузьму Чорнага» (1984).

На выставе дэманструюцца асноўныя навуковыя працы М. Тычыны. Ужо першая манаграфія маладога літаратуразнаўцы «Кузьма Чорны: эвалюцыя пагляду» (1973) вылучалася шырынёй пагляду, навуковай дасведчанасцю, абгрунтаванасцю высноў. Сярод экспанатаў выставы такія добра вядомыя манаграфіі, як «Народ і вайна» (1985), «Карані і кроны: фальклор і нацыянальная спецыфіка літаратуры» (1991), «Аляксандр Пушкін і Якуб Колас» (1999); шматлікія артыкулы і рэцэнзіі ў перыядычным друку і зборніках літаратурна- крытычных артыкулаў «Змена квадры» (1983), «Час прозы» (1988) і іншыя.

Міхась Тычына – адзін з аўтараў «Нарысаў па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (1994, у 4 т.) і «Нарысаў беларуска-украінскіх літаратурных сувязей» (2002), прымаў удзел у выданні Збораў твораў К. Чорнага, І. Мележа, пісаў прадмовы да кніг К. Чорнага, А. Адамовіча, В. Тараса, М. Булгакава, І. Ралько, В. Быкава, А. Кабаковіч і інш.

На выставе дэманструецца таксама літаратура аб жыцці і творчасці М. Тычыны. Да юбілейнай даты з дня нараджэння, якую адзначыў пісьменнік і літаратуразнаўца 10 лютага, падрыхтаваны буклет.


Внимание!

 Уважаемые пользователи!

С 4 июня

библиотека переходит на летний

режим работы:

пн-пт: 8:45 - 17:30

электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.