НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

Васіль Уладзіміравіч Івашын нарадзіўся 9 мая 1913 г. у вёсцы Ляхавічы Мінскага павета Мінскай губерніі (цяпер Дзяржынскі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям'і.

У 1933 г. скончыў Мінскі транспартна-эканамічны тэхнікум і год працаваў тэхнікам-эканамістам Белкааппрамсавета. У 1934 г. В. Івашын паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педінстытута. Пасля заканчэння інстытута (1938) ён працаваў выкладчыкам мовы і літаратуры ў Віцебскім педвучылішчы, але пачалася Вялікая Айчынная вайна, і В. Івашын быў мабілізаваны ў армію. За баявыя заслугі В.У. Івашын узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Пасляваенныя дзесяцігоддзі для былога франтавіка сталі часам станаўлення яго як вучонага. Выкладчыцкую дзейнасць ў Рэспубліканскай вышэйшай партыйнай школе пры ЦК КПБ (1946–1954) В. Івашын паспяхова спалучаў з навучаннем у аспірантуры пры Інстытуце літаратуры АН БССР. Пасля яе заканчэння (1949) і абароны кандыдацкай дысертацыі пачаў працаваць у гэтым інстытуце: быў старшым навуковым супрацоўнікам, а ў 1954–1967 гг. загадваў сектарам беларускай савецкай літаратуры. У 1965 г. В.У. Івашын стаў доктарам філалагічных навук.

У 1967 г. ён узначаліў Навукова-даследчы інстытут педагогікі Міністэрства асветы БССР, дзе ён працаваў да 1978 г. Перыяд кіраўніцтва В. У. Івашына можна лічыць "залатым векам" гэтай буйной навуковай установы, часам яе актыўнага развіцця ў розных напрамках, у тым ліку ў галіне міжнароднага супрацоўніцтва.

У 1967 г. В.У. Івашын абраны акадэмікам Акадэміі педагагічных навук СССР. Ён уваходзіў у склад Прэзідыума АПН (1970-1979). З 1969 па 1979 гг. быў членам калегіі Міністэрства асветы БССР.

З 1978 г. В.У. Івашын працаваў старшым навуковым супрацоўнікам-кансультантам, а з 1995 па 2007 гг. галоўным навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага інстытута адукацыі.

У 1995 годзе В.У. Івашын абраны акадэмікам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Даследчыцкі стаж В.У. Івашына пачаўся ў 1949 г. У беларускім літаратуразнаўстве ён рупліва працаваў без малога шэсць дзесяцігоддзяў, што само па сабе ўжо факт рэдкі, нават унікальны. Сфера яго навуковых інтарэсаў – станаўленне беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя, нацыянальная мастацкая класіка, і найперш спадчына такіх вялікіх мастакоў, як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, праблемы тэорыі і гісторыі літаратуры, пісьменніцкага светапогляду, творчай індывідуальнасці аўтара, літаратурных уплываў і сувязей, пытанні паэтыкі рэалізму, эстэтыкі слова, метадалогіі і методыкі літаратурнага навучання.

Асобны кірунак творчай дзейнасці В.У. Івашына – педагагічныя даследаванні, сярод якіх: "Изучение русской литературы во взаимосвязи с белорусской" (разам з М.А. Лазаруком, A.Я. Ленсу, 1988), "З пазіцый гуманізму" (1988), "Праблемы літаратурнага навучання і эстэтычнага выхавання" (2003), а таксама шматлікія артыкулы тэарэтыка-метадалагічнага і праблемнага характару і інш.

Шмат часу В.У. Івашын аддаў падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Ён кіраваў працай аспірантаў, падрыхтаваў 8 кандыдатаў навук, узначальваў камісіі па здачы кандыдацкага мінімуму ў Нацыянальным інстытуце адукацыі, доўгі час працаваў у складзе савета па абароне дысертацый пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы і інш.

Апублікаваў больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій.

Памёр 6 лістапада 2009 года.

Працы вучонага, якія ёсць у бібліятэцы

Працы вучонага на сайце НАН Беларусі


электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.