НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

Рэспубліканскі круглы стол «Адлюстраванне сучаснай Беларусі ў мастацкай літаратуры» адбудзецца 21 чэрвеня 2018 года ў г. Мінску па адрасе: вул. Сурганава, д.1, корп.2, канферэнц-зала 302.

Нацыянальная літаратура з’яўляецца адлюстраваннем менталітэту, культурнай адметнасці, асаблівасцей грамадскага жыцця і гістарычнага шляху беларускага народа. Адзначанае неабходна падкрэсліць і асэнсаваць менавіта да 90-годдзя НАН Беларусі і ў Год малой радзімы таму, што адно з найбольш актуальных пытанняў сучаснасці, якое хвалюе прадстаўнікоў гуманітарнай навукі, – фарміраванне нацыянальнай свядомасці і любові да сваёй краіны на падставе мастацкіх твораў.

Мэта круглага стала: абмеркаванне асноўных дасягненняў прыгожага пісьменства ў адлюстраванні жыцця сучаснай Беларусі і асэнсаванне перспектыў далейшага развіцця мастацкай літаратуры суверэннай Беларусі.

Тэматычныя напрамкі работы круглага стала:

  • чалавек і час у сучаснай літаратуры Беларусі;
  • надзённае ў літаратурна-мастацкім адлюстраванні сучаснікаў;
  • родны кут у творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў;
  • экалагічная і ваенная праблематыка беларускай літаратуры трэцяга тысячагоддзя;
  • развіццё нацыянальнай літаратуры ў кантэксце сусветнай глабалізацыі;
  • сацыяльная адказнасць і выхаваўчае значэнне мастацкай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя;
  • родная мова як аснова нацыянальнай культуры і літаратуры;
  • нацыянальная літаратура і сучасны стан гуманітарнай навукі і культуры.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў круглага стала і прадстаўнікоў СМІ – 21 чэрвеня з 9.30 да 10.00 гадзін. Пачатак работы круглага стала ў 10.00 гадзін.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па запыце на электронны адрас kruhlystol@tut.by і тэлефоне +375 29 7755572.


Внимание!

 Уважаемые пользователи!

С 4 июня

библиотека переходит на летний

режим работы:

пн-пт: 8:45 - 17:30

электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.