НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

19 ліпеня 2018 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбыўся вечар памяці Міхася Іосіфавіча Мушынскага (24.01.1931 – 08.06.2018), члена-карэспандэнта НАН Беларусі, вядомага беларускага навукоўца, аўтарытэтнага коласазнаўца, тэкстолага і крытыка.

На Вечары памяці «Міхась Мушынскі. Знаёмы і незнаёмы» гучалі успаміны родных, сяброў і калег. Звяртаючыся да ўсіх, хто прыйшоў ушанаваць памяць вучонага, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі А. А. Каваленя назваў М. І. Мушынскага зоркай беларускай навукі. У ім вылучаліся вялікая працаздольнасць і адказнасць разам з аптымізмам і пачуццём гумару.

Успамінамі пра бацьку падзялілася і дачка Міхася Іосіфавіча – Таццяна Міхайлаўна. Падчас яе выступлення дэманстравалася відэапрэзентацыя, падрыхтаваная супрацоўнікамі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Да мерапрыемства былі падрыхтаваны выставы кніг і дакументаў вучонага, рэдкіх фотаздымкаў з архіва сям’і, архіва музея. ЦНБ НАН Беларусі таксама прадставіла працы Міхася Мушынскага, багатую і каштоўную навуковую спадчыну, якая захоўваецца ў фондах бібліятэкі.

Экспанатамі выставы сталі першыя навуковыя артыкулы «З творчай гісторыі «Новай зямлі» (1961), «Сымон-музыка» Якуба Коласа на рускай мове (1963), «Традыцыі, якія не старэюць : беларуская «вясковая» аповесць 30-х гадоў» (1970), «Раман і аповесць 30-х гадоў» (1971), а таксама аўтарэферат дысертацыі «Творчая гісторыя паэм Якуба Коласа «Новая Зямля» і «Сымон-музыка» (1963) і першая манаграфія М. Мушынскага «Ад задумы ды здзяйснення : творчая гісторыя «Новай зямлі» і «Сымона-музыкі» (1965).

М. І. Мушынскі лічыцца аўтарытэтным біёграфам Якуба Коласа, аб чым і сведчаць даследаванні вучонага, шматлікія публікацыі, а таксама манаграфіі, прысвечаныя народнаму паэту Беларусі, яго ролі ў гісторыі нацыянальнай літаратуры як пісьменніка-наватара: «Тэксталогія твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа» (2007), «Мае Каласавіны» (2010), «Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа» (2012).

З пералікам выбраных прац Міхася Іосіфавіча Мушынскага можна пазнаёміцца ў буклеце.


аренда офисов в ЦНБ им. Я. Коласа
электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.