НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

У чытальнай зале гуманітарных навук Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэманструецца выстава «Дзень беларускага пісьменства».

Дзень беларускага пісьменства ў нашай краіне святкуецца штогод у першую нядзелю верасня. Выстава, якая дэманструецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, традыцыйна прысвечана гісторыі беларускага друкаванага слова, мысліцелям і асветнікам зямлі беларускай.

Мінулы 2017 год праходзіў пад знакам Францыска Скарыны і вялікай даты – 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Гэтая дата была ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА і адзначалася пад патранатам міжнароднай арганізацыі. На выставе мы ізноў прыгадаем асноўныя культурныя падзеі, якія адбыліся ў нашай краіне падчас святкавання, падзелімся інфармацыяй аб новых навуковых і навукова-папулярных выданнях, прысвечаных выдатнаму дзеячу культуры Беларусі эпохі Адраджэння Францыску Скарыну. Менавіта ён першым ва Ўсходняй Еўропе выпусціў у 1517 годдзе друкаваную кнігу, тым самым зрабіўшы кніжнае слова і ўсе веды чалавецтва даступнымі для шырокіх слаёў насельніцтва.

Але гэта не азначае, што людзі да 1517 года былі пазбаўлены ведаў. Найбуйнейшымі цэнтрамі развіцця беларускага пісьменства і літаратуры ў ХІ-ХІІ стст. былі Полацк і Тураў, сапраўдным шэдэўрам беларускага пісьменства з'яўляецца Полацкае Евангелле ХІІ ст. Дзеяч беларускай культуры, педагог Сымон Будны вялікае значэнне надаваў кнізе, слову, адукацыі на роднай мове. Васіль Цяпінскі таксама выступаў за атрыманне ведаў на роднай мове: «Рад показать веру мою, которую имею главным образом народу своему русскому (белорусскому)».

Годам малой радзімы быў аб'яўлены 2018 год у Беларусі. Падкрэсліваецца, што «настаў час кожнаму не толькі ўспомніць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі». З гэтай нагоды значная частка кніжнай выставы прысвечана асобным беларускім рэгіёнам, якія ўвайшлі ў гісторыю кніжнай культуры нашай краіны. Гэта і з’яўленне першых вучэбных устаноў, асветніцкіх цэнтраў, бібліятэк пры іх (да прыкладу: бібліятэка Полацкага Сафійскага сабора, бібліятэкі Супрасльскага, Лаўрышеўскага і Жыровіцкага манастыроў,бібліятэка іезуіцкага манастыра ў Полацку, дамініканскага манастыра ў Гродне, бернардзінскага, місіянерскага, піярскага манастыроў ў Вільні), а таксама буйных кніжных збораў, такіх як бібліятэка Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў, Віленская публічная бібліятэка і г.д.

Пісьмовая спадчына К. Тураўскага, кнігавыдавецкая і асветніцкая дзейнасць Ф. Скарыны, дзейнасць віленскай друкарні братоў Мамонічаў, працы Пятра Мсціслаўца, Васіля Гарабурды, друкарня пры Віленскім універсітэце, друкарская дзейнасць на тэрыторыі Беларусі ў Куцейне і Магілёве, а таксама многія іншыя выдавецкія і асветніцкія цэнтры, якія служылі месцам прафесійнага навучання і творчай дзейнасці айчынных майстроў кніжнага мастацтва – усё гэта з'яўляецца часткай культуры беларускага народа, а асобныя помнікі нацыянальнай літаратуры лічацца сапраўднымі жамчужынамі еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры.

Праз кніжную культуру, якая стала неад’емнай часткай культурнай спадчыны кожнага рэгіёна Беларусі, філасофскую і эстэтычную спадчыну славутых беларускіх асветнікаў і гуманістаў мы маем магчымасць паказаць асаблівасці светапогляду, сілу і характар духоўна-творчага патэнцыялу нашага народа.

Прапануем рэкамендацыйны спіс літаратуры па тэме.


аренда офисов в ЦНБ им. Я. Коласа
электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.