НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

У чытальнай зале гуманітарных навук Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусідэманструецца выстава «Да 95-годдзя з дня нараджэння акадэміка М. В. Бірылы, мовазнаўцы, прафесара, заслужанага дзеяча навукі БССР»

Выстава прысвечана юбілейнай даце з дня нараджэння буйнейшага беларускага моваведа Мікалая Васільевіча Бірылы, акадэміка, доктара філалагічных навук, заслужанага дзеяча навукі БССР.

Галоўнымі аб’ектамі навуковых даследаванняў М. В. Бірылы былі – беларуская дыялекталогія, беларуская антрапанімія і сучасная беларуская літаратурная мова. У галіне дыялекталогіі вучонага прыцягвала лінгвагеаграфія. Ён удзельнічаў у падрыхтоўцы фундаментальных акадеэмічных прац «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1968, 1969) ад стварэння апытальнікаў да збірання фактычных матэрыялаў у розных раёнах Беларусі. Гэтыя працы, якія дэманструюцца на выставе, былі першым навуковым апісаннем народных гаворак адной з сучасных славянскіх моў, атрымалі высокую ацэнку айчынных і замежных спецыялістаў.

Вялікі ўклад зрабіў М. В. Бірыла ў распрацоўку беларускай антрапаніміі. Трохтомная праца «Беларуская антрапанімія» (1966,1969, 1982) прынесла яму шырокую вядомасць ў навуковым свеце.

М. В. Бірыла выступаў у друку з артыкуламі і як лексікограф, тэарэтык і практык, даследаваў развіццё беларускай літаратурнай мовы і ролі асобных пісьменнікаў у гэтым працэссе, пісаў пра жыццё і дзейнасць вядомых беларускіх мовазнаўцаў, займаўся пытаннямі фанэтычнай сістэмы, арфаэпіі і націску беларускай мовы, выступаў с рэцэнзіямі на новыя лінгвістычныя працы. Рэтраспектыўны ахоп навуковых публікацый складае перыяд з 1961 да 1993 гг.

Асобны раздзел выставы пазнаёміць з літаратурай аб жыцці і дзейнасці вучонага.

Да выставы падрыхтаваны буклет з пералікам асноўных прац М. В. Бірылы.


аренда офисов в ЦНБ им. Я. Коласа
электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по научным электронным ресурсам, доступным в ЦНБ НАН Беларуси.