18 снежня 2018 г. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя зборніка «Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць» (Выпускі І–ІІІ).
![]() |
![]() |
![]() |
Падчас імпрэзы дэманстравалася кніжная выстава “Ад крыніц Рэфармацыі”, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі. У экспазіцыі прадстаўлены прыжыццёвыя выданні Марціна Лютэра (раннія пропаведзі, лекцыі, каментары да Пасланняў Паўла да галатаў), а таксама кнігі пазнейшага часу: Біблія ў перакладзе Лютэра (1675), Пасціла (1563), Псалмы (1735).
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
У гасцей была магчымасць пазнаёміцца з працамі Філіпа Меланхтона, блізкага сябра Марціна Лютэра: зборнікам сачыненняў, а таксама зборнікам паэтычных твораў Вергілія з яго каментарыямі. Прадстаўлены прыжыццёвыя выданні вядомага гуманіста Эразма Ратэрдамскага “Падручнік воінаў Хрыста” (1518), нямецкага лютэранскага багаслова Томаса Іціга “Грэка-лацінская бібліятэка айцоў царквы” (1699).
Галоўнай жамчужынай калекцыі з'яўляецца Берасцейская Біблія, якая была выдадзена ў 1563 г. у Бресце. Ініцыятарам выдання выступіў Мікалай Радзівіл Чорны, які ў сваім маёнтку пабудаваў тыпаграфію і за ўласны кошт выдаў адзін з першых поўных перакладаў Бібліі. Кніга адразу набыла папулярнасць: багатае афармленне, цікавы пераклад, які мог разумець кожны. На выставе была прадстаўлена і Гданьская Біблія, якую часам называюць пераемніцай Берасцейскай. Перакладчыкі новага польскага перакладу мелі сваёй мэтай выданне тэксту, пазбаўленага памылак Берасцейскай Бібліі. Выданне рыхтавалася на працягу не аднаго дзесяцігоддзя, і ў 1632 г. нарэшце выйшла з друку ў Гданьску. Пераклад быў высока ацэнены пратэстантамі Польшчы і перадрукоўваецца да нашых дзён. Да 1975 г. (выданне "Варшаўскай Бібліі") менавіта ён выкарыстоўваўся у якасці богаслужбовага тэксту.
![]() |
![]() |
На выставе таксама прадстаўлены даследаванні сучасных навукоўцаў.
![]() |
Вывучэнне і папулярызацыя гісторыі з’яўляецца важным для разумення нашых каранёў і вызначэння нашай ідэнтычнасці, для разумення шляхоў развіцця беларускага грамадства і культуры сёння. Раз у два гады у Мінску праходзіць Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Евангельская Царква Беларусі: Гісторыя і сучаснасць”, па выніках якой выдаюцца зборнікі.
Першая кніга прысвечана гісторыі Евангельскай Царквы ў Беларусі, у тым ліку ў ім прадстаўлены біяграфіі гістарычных асобаў.
У другі зборнік увайшлі артыкулы беларускіх і замежных аўтараў, якія асвятляюць малавядомыя старонкі гісторыі ад часоў Рэфармацыі XVI ст. да пачатку XXI ст.
Зборнік трэці, які быў выдадзены ў снежні 2018, прысвечаны 500-годдзю Рэфармацыі і 500-голлзю Беларускай Бібліі. Увазе чытача прапануюцца як біяграфічныя даследаванні, так і панарамныя гістрарычныя агляды пэўных перыядаў у гісторыі Пратэстанцкай Царквы Беларусі і замежных краін, закранаюцца пытанні міжканфесійных адносінаў і многае іншае.
![]() |
![]() |
Публіка цёпла сустракала выступленні аўтараў зборніка: епіскапа, рэктара Мінскай багаслоўскай семінарыі Саюза евангельскіх хрысціян баптыстаў у Рэспубліцы Беларусь Леаніда Іванавіча Міховіча; епіскапа, рэктара Тэалагічнага інстытута хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь, доктара філасофіі, доктара тэалогіі Сяргея Сяргеевіча Паднюка; галоўнага архівіста Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Людмілы Сяргееўны Івановай; кандыдата гістарычных навук, загадчыка аддзела Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Юрыя Алегавіча Бачышчы; магістра тэалогіі, пастара Літувіскай аб’яднанай метадысцкай царквы Андруся Каскі.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Укладальнік зборніка – кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Уладзіміравіч Унучак выразіў падзяку ўсім, хто працаваў над выданнем і арганізаваў прэзентацыю. Ён адзначыў, што зборнік сапраўды цікавы, у ім ёсць унікальныя факты, якія дагэтуль не былі вядомы, але у гісторыі беларускай царквы застаюцца яшчэ шмат нераскрытых тэм, што дае магчымасць рухацца далей у гэтым накірунку.
![]() |
Паэтычныя радкі прагучалі ў выкананні яшчэ аднаго з ўкладальнікаў зборніка – епіскапа, доктара тэалогіі Аляксандра Іванавіча Фірысюка.
![]() |
Ўрачыстасць прэзентацыі надало выступленне музыкантаў. У выкананні Алёны Сітнік, Сяргея Паўлава, Камілы Бачышча, Паўла Сітніка прагучалі інструментальная кампазіцыя “Бергамская” (з Полацкага сшытка XVI ст.), а таксама песня “Зямля бацькоў”.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Не засталіся госці без падарункаў. Усе аўтары зборніка атрымалі новае выданне (выпуск ІІІ) 2018 года. Прыемным сюрпрызам сталі маленькія падарункі напярэдадні Раства.
![]() |
![]() |
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі таксама атрымала ў дар зборнік «Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць» (Выпускі І–ІІІ).
![]() |
![]() |
![]() |
Больш фота на старонках бібліятэкі ў сетках Facebook і Вконтакте