НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

Каменская Ніна Васільеўна – гісторык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1959), доктар гістарычных навук (1959), прафесар (1961). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1981).

Ніна Васільеўна Каменская нарадзілася 28 снежня 1913 г. (10 студзеня 1914 г.) у г. Асіповічы Магілёўскай вобласці ў сям'і рабочага чыгуначнага дэпо. У 1929 г. скончыла сямігадовую школу, пасля чаго – Рагачоўскае педагагічнае вучылішча.

У 1932 г. Н. В. Каменская працавала настаўніцай няпоўнай сярэдняй школы ў сяле Карытнае Асіповіцкага раёна. З 1933 па 1937 гг. яна займалася на гістарычным факультэце Магілёўскага педагагічнага інстытута, затым працавала настаўнікам гісторыі сярэдняй школы ў Магілёве і Бабруйску. У 1939 г. паступіла ў аспірантуру пры Інстытуце гісторыі АН СССР.

3 пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг. Н. В. Каменская пераехала ў Разанскую вобласць, дзе працавала загадчыцай партыйнага кабінета Леўталстоўскага райкома партыі. У маі 1942 г. была прынята ў рады Камуністычнай партыі.

У красавіку 1943 г. Н. В. Каменская пераехала ў Маскву і паступіла ў аспірантуру. Скончыўшы вучобу ў аспірантуры, яна стала навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН БССР.

У 1945 г. Н. В. Каменская абараніла кандыдацкую дысертацыю. 3 1948 па 1951 гг. кіравала кафедрай гісторыі Беларусі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

З 1951 па 1957 гг. Н. В. Каменская працавала загадчыцай сектара Інстытута гісторыі АН БССР , з 1957 па 1962 гг. — намеснікам дырэктара гэтага інстытута.

У 1958 г. Н. В. Каменская абараніла доктарскую дысертацыю, а ў 1959 г. была выбрана членам-карэспандэнтам АН БССР.

3 1962 па 1965 гг. яна працавала дырэктарам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, а з 1965 г. па красавік 1969 г. – дырэктарам Інстытута гісторыі АН БССР.

У красавіку 1969 г. Н. В. Каменская была назначана прарэктарам па навуковай рабоце Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, а са снежня 1971 г. – загадчыцай кафедры гісторыі Беларусі гэтага ж інстытута.

Н. В. Каменская напісала і апублікавала звыш 120 навуковых і навукова-папулярных работ, у тым ліку 6 манаграфій і 19 брашур: «Адукацыя БССР» (вытрымала 3 выданні), «Першыя сацыялістычныя пераўтварэнні ў Беларусі», «Беларускі народ у барацьбе за Савецкую ўладу», «Баявы атрад КПСС» (у сааўтарстве) і інш., раздзелы ў двухтомнай «Гісторыі БССР», «Гісторыі Мінска», «Нарысах гісторыі Кампартыі Бсларусі» і г. д.

Н. В. Каменская з'яўлялася навуковым рэдактарам многіх прац па гісторыі БССР, КПБ і ЛКСМБ: другога тома «Гісторыі БССР», калектыўнай працы «Нарысы гісторыі Кампартыі Беларусі» і інш.

Большасць навуковых прац Н. В. Каменскай прысвечана праблемам гісторыі беларускага народа ў савецкі перыяд. Ёю ўнесен сур'ёзны уклад у распрацоўку гісторыі сацыялістычнай рэвалюцыі і ўстанаўлення Савецкай улады ў Беларусі, утварэння БССР, грамадзянскай вайны на тэрыторыі Беларусі, а таксама ў даследаванне пытанняў сацыялістычнага будаўніцтва ў Беларусі.

Пад кіраўніцтвам Н. В. Каменскай было абаронена больш за 30 кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.

Навукова-даследчую і педагагічную дзейнасць Н. В. Каменская спалучала з вялікай грамадскай работай, з'яўляючыся членам прэзідыума рэспубліканскага таварыства «Веды», старшынёй навукова-метадычнага савета гэтага таварыства, членам партыйных бюро навуковых арганізацый, у якіх яна працавала. Н. В. Каменская была выбрана сапраўдным членам Беластоцкага навуковага таварыства (ПНР). У складзе дэлегацыі Беларускай ССР яна ўдзельнічала ў рабоце XVI сесіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (1961 г.), з'яўлялася актыўным удзельнікам многіх кангрэсаў і навукова-тэарэтычных канферэнцый гісторыкаў міжнароднага, саюзнага, рэспубліканскага маштабаў, на якіх выступала з дакладамі і навуковымі паведамленнямі па пытаннях гісторыі беларускага народа, Камуністычнай партыі і камсамола рэспублікі.

Н. В. Каменская была ўзнагароджана двума ордэнамі «Знак Пашаны» (1963, 1969), ордэнамі Дружбы народаў (1972), медалямі, дзвюма ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, ганаровымі граматамі ЦК ЛКСМБ, Усесаюзнага таварыства «Веды», Прэзідыума, парткома і групкома АН БССР, Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, Міністэрства асветы БССР.

Н. В. Каменская аўтар больш за 150 навуковых прац, у. т.л. 7 манаграфій.

Памерла 22 сакавіка 1986 г.

Працы вучонага, якія ёсць у бібліятэцы

Працы вучонага на сайце НАН Беларусі