НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

У чытальнай зале гуманітарных навук Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэманструецца выстава «Да 85-годдзя з дня нараджэння К. Цвіркі, беларускага паэта, перакладчыка, фалькларыста, этнографа»

Выстава прысвечана юбілейнай даце з дня нараджэння вядомага паэта, перакладчыка, літаратуразнаўцы, даследчыка-этнографа і фалькларыста Кастуся (Канстанціна Аляксеевіча) Цвіркі.

Кастусь Цвірка нарадзіўся 28 сакавіка 1934 г. у вёсцы Дуброва Старадарожскага раёна. У 1953 годзе паступіў вучыцца на філалагічны факультэт БДУ. Выбар жыццёвай дарогі не быў выпадковым – літаратура, гісторыя і культура захаплялі яго з дзяцінства. К. Цвірка – постаць неардынарная, належыць да пакалення шасцідзесятнікаў, ці як яго яшчэ называюць філалагічнага пакалення. У 1959 годзе выйшаў першы паэтычны зборнік маладога паэта “Такія сэрцы ў нас”. На выставе дэманструюцца і яго наступныя паэтычныя зборнікі: “Бягуць раўчукі” (1962), “Чарназём” (1967), “Каласы” (1975), “Зялёная Дуброва” (1987), а таксама зборнікі эсэ, нарысаў, казак, легендаў і паданняў, гістарычных твораў і іншых.

Шмат гадоў К. Цвірка працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі, адзін з раздзелаў выставы пазнаёміць з навукова-даследчыцкай дзейнасцю: з працамі па вывучэнню спадчыны У. Сыракомлі, творчасці Я. Чачота, П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і іншых славутых людзей Беларусі.

Канстанцін Цвірка – вядомы перакладчык, з яго перакладчыцкай дзейнасцю таксама можна пазнаёміцца на выставе, дзе прадстаўлены творы польскіх, украінскіх, літоўскіх, грузінскіх і іншых аўтараў. Згадаем таксама ўдзел К. Цвіркі ў вядомым праекце “Беларускі кнігазбор”, які па праву называецца залатой бібліятэкай Беларусі. Дзякуючы плённай працы К. Цвіркі, творы з гэтай кніжнай серыі сталі агульнанацыянальным здабыткам.

Да юбілейнай выставы падрыхтаваны буклет “Да 85-годдзя з дня нараджэння К. Цвіркі, беларускага паэта, перакладчыка, фалькларыста, этнографа”: