НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

17 чэрвеня (панядзелак) у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе вечарынаСвайму часу і вечнасці…”, прысвечаная памяці вядомага навукоўца, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Міхася Мушынскага.

Назву імпрэзе дала прадмова вучонага да Збору твораў у 20 тамах класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.

Міхась Мушынскі ўсё жыццё займаўся даследваннем айчыннай літаратуры. Ён лічыцца найлепшым у краіне знаўцам творчасці Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Міхася Зарэцкага, адным са стваральнікаў навуковай школы, звязанай з тэксталогіяй і выданнямі класікаў.

У праграме:

  • выстава манаграфій і кніг вучонага, дакументаў, якія адлюстроўваюць ягонае жыццё і дзейнасць;
  • рэдкія фота з архіва сям'і;
  • успаміны калег і сяброў.

Вечарына адбудзецца ў 15.00 у іфармацыйна-выставачным цэнтры (1 паверх). Уваход свабодны.

Адрас: м. «Акадэмія навук», вул. Сурганава, 15.

Кантакты:

+375 29 55 67 550 (Таццяна Мушынская),

+375 29 179 01 07; +375 17 284 16 09 (Алена Васілевіч)

+ 375 17 284 10 31 (ЦНБ НАН Беларусі)