НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

17 чэрвеня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі ў цеплых і ўтульных абставінах прайшла вечарынаСвайму часу і вечнасці…”, прысвечаная памяці Міхася Мушынскага – вядомага навукоўца, прафесара, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта НАН Беларусі.

Міхась Іосіфавіч быў вялікім навукоўцам, які ўсё сваё жыццё прысвяціў даследаванню літаратуры. Ім было напісана мноства навуковых прац у галіне гісторыі беларускай літаратуры, тэксталогіі, метадалогіі літаратуразнаўства і літаратурнай крытыкі. Дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч Груша адзначыў, что Міхась Іосіфавіч быў частым госцем у бібліятэцы, тут праходзіў 80-гадовы юбілей вучонага і захоўваецца мноства яго навуковых прац.

Мерапрыемства пачалося з песні “Ой, сівы конь бяжыць” у выкананні супрацоўнікаў бібліятэкі. Зроблена гэта было нездарма, бо дачка Міхася Іосіфавіча, Таццяна Міхайлаўна, падзялілася ўспамінамі аб тым, як яе бацька любіў спяваць гэтую песню і як яна слухала яе ў бацькоўскім выкананні.

Падчас вечара выступоўцы дзяліліся ўспамінамі пра свайго калегу і настаўніка, пераказвалі жарты і яркія моманты жыцця М. Мушынскага, падкрэслівалі яго прафесіяналізм і мудрасць.

Удзел у прэзентацыі прынялі першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры НАН Беларусі А. А. Лукашанец, акадэмік, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар Р. Г. Гарэцкі, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі У. В Гніламёдаў, намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА А. І. Бутэвіч, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі І. Л. Капылоў, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі С. Л. Гаранін, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Г. В. Запартыка, дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа З. М. Камароўская і многія іншыя.

Да мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі выставу «Мушынскі Міхаіл Іосіфавіч. Творчая спадчына выдатнага беларускага вучонага». Міхась Мушынскі – навуковец, тэкстолаг, гісторык беларускай літаратуры, крытык, чыё імя шырока вядома як у нашай краіне, так і за яе межамі. Навуковая спадчына – больш за 300 навуковых прац. Значная іх частка дэманстравалася на выставе, і кожны з прысутных мог азнаёміцца з добра знаёмымі працамі вучонага.

Увагу прысутных гасцей прыцягвалі навуковыя працы, якія адносяцца да самага пачатку творчага шляху даследчыка: артыкулы «З творчай гісторыі «Новай зямлі» (1961), «Сымон-музыка» Якуба Коласа на рускай мове (1963), «Традыцыі, якія не старэюць : беларуская «вясковая» аповесць 30-х гадоў» (1970), «Раман і аповесць 30-х гадоў» (1971), а таксама аўтарэферат дысертацыі «Творческая история поэм Якуба Коласа «Новая земля» і «Симон-музыкант» (1963) і першая манаграфія «Ад задумы да здзяйснення : творчая гісторыя «Новай зямлі» і «Сымона-музыкі» (1965).

М. І. Мушынскі быў вядучым тэкстолагам у Беларусі, пад яго кіраўніцтвам выдаваліся зборы твораў з навуковымі каментарамі такіх вядомых беларускіх пісьменнікаў як Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, З. Бядуля, П. Пестрак, І. Мележ, П. Броўка і інш. Тэарэтычныя і практычныя пытанні тэксталогіі твораў многіх беларускіх пісьменнікаў, распрацоўка праблем гісторыі беларускай крытыкі і літаратуразнаўства знайшлі навуковае абгрунтаванне ў працах М. І. Мушынскага, агульная рэтраспектыва якіх ахоплівае вельмі плённы перыяд у жыцці, пачынаючы з 1961 года.

Таксама М. І. Мушынскі лічыцца аўтарытэтным біёграфам Я. Коласа, пра што сведчаць шматлікія публікацыі вучонага, а таксама манаграфіі, прысвечаныя народнаму паэту Беларусі, яго ролі ў гісторыі нацыянальнай літаратуры: «Тэксталогія твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа» (2007), «Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа», (2012), «Мае Каласавіны» (2-е выданне, 2016).

Найбольш поўны пералік прац М.І. Мушынскага ў буклетах: