НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

В читальном зале гуманитарных наук Центральной научной библиотеки имени Якуба Коласа Национальной академии наук Беларуси демонстрируется выставка «К 75-летию со дня рождения члена-корреспондента С. С. Лавшука, литературоведа, профессора».

Выстава прымеркавана да юбілейнай даты з дня нараджэння члена-карэспандэнта НАН Беларусі, выдатнага даследчыка айчыннай літаратуразнаўчай і драматургічнай навукі, прафесара Сцяпана Сцяпанавіча Лаўшука.

Нацыянальная драматургія заўсёды знаходзілася ў цэнтры ўвагі вучонага. Сцяпан Сцяпанавіч зрабіў вялікі ўклад у станаўленне і развіццё драматургічна-літаратуразнаўчай навукі. Распрацаваў многія тэарэтычна-фундаментальныя асновы і палажэнні гэтай навуковай дысцыпліны, увёў ва ўжытак найбольш аўтарытэтную, навукова-пераканаўчую храналагічную перыядызацыю развіцця беларускай драматургіі. Даследаваў творчасць такіх карыфеяў беларускага сцэнічнага пісьменства ХХ стагоддзя, як У. Галубок, Я. Купала, М. Гарэцкі, В. Шашалевіч, К. Крапіва, А. Макаёнак, А. Дудараў і інш.

На выставе будзе магчымасць азнаёміцца з асноўнымі працамі вучонага, сярод якіх такія папулярныя выданні : «Сучасная беларуская драматургія» (1977), «Станаўленне беларускай савецкай драматургіі» (1984), «Кандрат Крапіва і беларуская драматургія» (1986, 2002), «На драматургічных скрыжаваннях» (1989), «Гарызонты беларускай драматургіі» (2010).

С. С. Лаўшук таксама прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы важнейшых пытанняў драматургіі і напісанні такіх фундаментальных калектыўных даследаванняў, як «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), «Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» у 4-х кнігах (1993–1995), «Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя» (т. 1–4, 1999–2003) і інш.

Таксама на выставе дэманструюца навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы, вучэбныя дапаможнікі, выданні, якія былі падрыхтаваны да друку пры ўдзеле С. С. Лаўшука ў якасці ўкладальніка. Адзін з раздзелаў выставы пазнаёміць з літаратурай аб жыцці і дзейнасці вучонага.

Да юбілейнай даты падрыхтаваны буклет.