НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

 

Жураўскі Аркадзь Іосіфавіч – мовазнаўца. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980 г.). Доктар філалагічных навук (1968), прафесар (1970). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Аркадзь Іосіфавіч нарадзіўся 5 жніўня 1924 г. у вёсцы Янава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Янаўскай пачатковай школы ён вучыўся ў Няклюдаўскай няпоўнай сярэдняй школе (1935–1938 гг.), затым – у Талачынскай сярэдняй школе № 1 (1938–1941 гг.). У час Вялікай Айчыннай вайны юнак разам з братамі Іванам, Васілём, Мікалаем і Казімірам змагаўся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў партызанскім атрадзе брыгады Мікалая Гудкова, удзельнічаў ва ўсіх важнейшых баявых аперацыях, яны падрабязна апісаны ў кнізе «За родныя хаты» (1974). 3 1945 па 1950 гг. Аркадзь Іосіфавіч атрымліваў вышэйшую адукацыю на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Вынікам навучання ў аспірантуры Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР (1950–1953 гг.) стала выкананая пад кіраўніцтвам Р. I. Аванесава кандыдацкая дысертацыя «Гісторыя загаднага ладу ў беларускай мове». Праз 18 гадоў Аркадзь Іосіфавіч з поспехам абараніў доктарскую дысертацыю «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» (1968).

А. I. Жураўскі з 1953 г. працаваў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, дзе ён прайшоў усе ступені навуковага росту: займаў пасаду вучонага сакратара Інстытута мовазнаўства, загадчыка сектара тэрміналогіі. старшага навуковага супрацоўніка, а затым і загадчыка сектара гісторыі беларускай мовы, адначасова з 1974 г. быў намеснікам дырэктара, у 1983–1988 гг. кіраваў інстытутам, у 1992 г. быў прызначаны саветнікам пры дырэкцыі інстытута, з 1997 г. па 2007 г. з'яўляўся галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі беларускай мовы.

Вынік навуковай дзейнасці А. I. Жураўскага плённы: па актуальных пытаннях беларускага мовазнаўства ім апублікавана звыш 300 навуковых прац.

А. І. Жураўскі – аўтар і сааўтар манаграфій, хрэстаматый, слоўніка, энцыклапедый, навуковы рэдактар звыш 20 кніг. Шматлікія навуковыя артыкулы і рэцэнзіі прафесара друкаваліся ў аўтарытэтных філалагічных часопісах і зборніках Беларуси Расіі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Літвы, Балгарыі, Германіі.

Прыярытэтнае месца ў сферы навуковых інтарэсаў Аркадзя Іосіфавіча было адведзена дыяхранічнаму мовазнаўству, а іменна асвятленню ўнутранай гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Даследчык пераканаўча паказаў, што спецыфіку эвалюцыі беларускай літаратурнай мовы старажытнага перыяду складае паступовае, няўхільнае вызваленне ад архаічных царкоўнаславянскіх рыс і замена іх адпаведнымі сродкамі жывой народнай мовы.

А. I. Жураўскі актыўна даследаваў пытанні міжмоўных кантактаў, узаемадзеяння старабеларускай літаратурна-пісьмовай мовы з польскай, рускай, украінскай, царкоўнаславянскай.

Вучоны заклаў падмурак для даследавання запазычанай лексікі ў старабеларускай мове. Упершыню ў беларускім мовазнаўстве ім выдзелены пласты запазычанай лексікі, вызначаны шляхі і спосабы пранікнення іх у старабеларускую пісьменнасць, сам працэс запазычвання названы «станоўчым фактарам прагрэсіўнага развіцця».

Аркадзь Іосіфавіч у сваіх навуковых працах неаднаразова звяртаўся да асвятлення перакладчыцкай працы Францыска Скарыны. Даследчык кваліфікаваў моўную аснову твораў беларускага першадрукара як беларускі варыянт (тып) царкоўнаславянскай мовы. Гаворачы пра ролю Скарыны ў гісторыі беларускай літаратурнай мовы, ён падкрэсліваў, што «ўвядзенне Скарынай у сферу Свяшчэннага Пісання элементаў і форм жывой беларускай мовы мела рашаючае значэнне для далейшага лёсу мовы рэлігійнай літаратуры на Беларусь. За комплекс даследаванняў, прысвечаных лінгвістычнаму аналізу выданняў Скарыны і накіраваных на папулярызацыю яго асветніцкай дзейнасці, А. I. Жураўскі быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1990) і атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь у 1994 г.

А. І. Жураўскі быў ініцыятарам працы па стварэнні «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы». Аркадзь Іосіфавіч распрацаваў агульныя прынцыпы падрыхтоўкі лексікаграфічнага шматтомнага выдання, вызначыў яго крынщы, храналагічныя рамкі, распрацаваў іструкцыю для працы над слоўнікам, выпісаў 145 тысяч картак-цытат з пісьмовых помнікаў, рэдагаваў 1-14-ты выпускі слоўніка, якія былі апублікаваны ў 1982–1996 гг.

Аркадзь Іосіфавіч неаднаразова выступаў у перыядычным друку з артыкуламі, прысвечанымі навуковай дзейнасці вядомых вучоных-мовазнаўцаў (Р. 1. Аванесава. М. В. Бірылы, Н. Т. Вайтовіч, М. I. Жыдовіч. Я. Ф. Карскага, С. М. Некрашэвіча, Ф. П. Філіна і інш.), асвятленню вынікаў і вызначэнню перспектыў развіцця айчыннай мовазнаўчай навукі.

Аркадзь Іосіфавіч заўсёды клапаціўся аб будучым беларускай філалогіі, шчыра дзяліўся з маладымі навукоўцамі сваімі ведамі і вопытам. Пад яго кіраўніцтвам абаранілі дысертацыі 15 кандыдатаў навук.

Аркадзь Іосіфавіч актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Беларусі. На працягу многіх гадоў ён зяўляўся старшынёй Беларускага камітэта славістаў, членам камісіі па славянскіх літаратурных мовах пры Міжнародным камітэце славістаў, старшынёй навуковага савета па праб-лемах мовазнаўства НАН Беларусі, старшынёй тэрміналагічнай камісіі пры Аддзяленні грамадскіх навук, старшынёй Савета ветэранаў вайны НАН Беларусі, акадэмікам Міжнароднай славянскай акадэміі, членам рэдкалегіі штогодніка «Беларуская лінгвістыка».

9 студзеня 2009 г. Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі пайшоў з жыцця. Памяць пра знакамітага і таленавітага вучонага-філолага, аўтарытэтнага, удумлівага даследчыка, чалавека энцыклапедычных ведаў, застанецца назаўсёды.

Працы вучонага, якія ёсць у бібліятэцы

Працы вучонага на сайце НАН Беларусі