НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

У чытальнай зале гуманітарных навук Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэманструецца выстава «Дзень беларускага пісьменства».

Дзень беларускага пісьменства ў нашай краіне святкуецца штогод у першую нядзелю верасня. Выстава, якая дэманструецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, традыцыйна прысвечана гісторыі беларускага рукапіснага і друкаванага слова, мысліцелям і асветнікам зямлі беларускай, пазнаёміць з найноўшымі публікацыямі па тэме.

Вынаходства кнігадрукавання з’яляецца сапраўдным прарывам у гісторыі чалавецтва. І хаця кнігадрукаванне – гэта тэхналагічны працэсс, аднак менавіта ён акрэсліў накірунак развіцця чалавечай цывілізацыі на працягу апошніх некалькіх вякоў. У справе вывучэння спадчыны беларускага кнігадрукавання зроблена нямала, аднак далёка не ўсё. Яшчэ застаецца шмат загадак і недаследаваных фактаў.

Эпоху беларускага кнігадрукавання распачаў Францыск Скарына – гуманіст і патрыёт, чалавек еўрапейскай культуры і адукацыі. На выставе падзелімся інфармацыяй аб новых навуковых і навукова-папулярных выданнях, прысвечаных выдатнаму дзеячу культуры Беларусі эпохі Адраджэння Францыску Скарыну. Менавіта ён першым ва Ўсходняй Еўропе выпусціў у 1517 годдзе друкаваную кнігу, тым самым зрабіўшы кніжнае слова і ўсе веды чалавецтва даступнымі для шырокіх слаёў насельніцтва.

Справа, пачатая Ф. Скарынам, была працягнута яго паслядоўнікамі, пры падтрымцы магнатаў Радзівіллаў, Валовічаў, Кішкаў, Глебавічаў і інш. Амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалі дзейнічаць друкарні (у Брэсце, Нясвіжы, Цяпіне, Заблудаве, Лоску, Слуцку, Любчы, ў Вільні, Полацку, Магілёве, Гродна, Куцейне і інш.).

Пісьмовая спадчына К. Тураўскага, кнігавыдавецкая і асветніцкая дзейнасць Ф. Скарыны, дзейнасць віленскай друкарні братоў Мамонічаў, працы Пятра Мсціслаўца, Васіля Гарабурды, друкарня пры Віленскім універсітэце, друкарская дзейнасць на тэрыторыі Беларусі ў Куцейне і Магілёве, а таксама многія іншыя выдавецкія і асветніцкія цэнтры, якія служылі месцам прафесійнага навучання і творчай дзейнасці айчынных майстроў кніжнага мастацтва – усё гэта з'яўляецца часткай культуры беларускага народа, а асобныя помнікі нацыянальнай літаратуры лічацца сапраўднымі жамчужынамі еўрапейскай і сусветнай мастацкай культуры.

Прапануем таксама шэраг публікацый, прысвечаных 400-годдзю першага беларускага буквара, Еўеўскага «Букваря Языка Славенска» (1618 г.), «Граматыкі» М. Сматрыцкага і гісторыі іншых кніг для пачатковага навучання грамаце ў нашых продкаў.

Праз кніжную культуру, якая стала неад’емнай часткай культурнай спадчыны кожнага рэгіёна Беларусі, філасофскую і эстэтычную спадчыну славутых беларускіх асветнікаў і гуманістаў мы маем магчымасць паказаць асаблівасці светапогляду, сілу і характар духоўна-творчага патэнцыялу нашага народа.

Прапануем рэкамендацыйны спіс літаратуры па тэме.