НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

У чытальнай зале гуманітарных навук Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэманструецца выстава «Да 65-годдзя з дня нараджэння акадэміка А. А. Лукашанца, мовазнаўцы, прафесара».

Выстава прымеркавана да юбілейнай даты з дня нараджэння беларускага вучонага-лінгвіста, акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Аляксандравіча Лукашанца.

А. А. Лукашанец вядомы як выдатны спецыяліст ў галіне беларускага і славянскага мовазнаўства з шырокім колам навуковых інтарэсаў. З’яўляецца даследчыкам беларускага і славянскага словаўтварэння, беларускай лексікаграфіі і правапісу, праблем развіцця сістэмы беларускай мовы ў ХХ стагоддзі і на сучастным этапе, асаблівасцей функцыянавання беларускай мовы ў сітуацыі блізкароднаснага дзяржаўнага двухмоўя, праблем сучаснай беларускай анамастыкі і сацыялінгвістыкі. Імя вучонага таксама добра вядома як актыўнага папулярізатара беларускай мовы.

На выставе дэманструюцца выбраныя працы А. А. Лукашанца, аўтарскія і калектыўныя манаграфіі, вучэбныя дапаможнікі, слоўнікі, артыкулы, апублікаваныя ў часопісах і зборніках матэрыялаў навукова-практычных канферэнцый. Адзін з раздзелаў выставы прысвечаны біяграфічным звесткам і літаратуры аб жыцці і дзейнасці вучонага. Агульная рэтраспектыва апублікаваных прац складае перыяд з 1978 да 2018 гг.

Сярод вядомых манаграфій: «Словаўтварэнне і граматыка» (2001), «Праблемы сучаснага беларускага словаўтварэння» (2013), «Беларуская мова ў XXI стагоддзі : развіццё сістэмы і праблемы функцыянавання» (2014), «Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Словообразование» (2014).

Лукашанец А.А. з’ўляецца суаўтарам першага ў беларускай лексікаграфіі «Словаўтваральнага слоўніка беларускай мовы» (А. М. Бардовіч, М. М. Круталевіч, А. А. Лукашанец, 2000). Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле падрыхтаваны шэраг сучасных слоўнікаў беларускаў мовы, дапаможнікаў і даведнікаў. Значны ўклад А. А. Лукашанец зрабіў і ў сучасную славістыку, шэраг прац прысвечаны ўдзелу ў міжнародных з’ездах славістаў.

Да юбілейнай даты вучонага падрыхтаваны буклет.