НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

А яшчэ ёсць у бібліятэцы НАН Беларусі вельмі цікавы асобнік АртылерыяКазіміра Семяновіча. Цікавы ён тым, што тытульны аркуш не супадае з тэкстам. Калі бярэш кнігу ў рукі, адразу бачыш нямецкую назву і год выдання 1676. Але пачынаеш гартаць – і адразу ў вочы кідаецца французская мова. Што гэта? Нейкая памылка? Ці можа нейкая старажытная інтрыга?

Насамрэч, у XVII-XVIII стст. такая з’ява была даволі звычайнай справай. Часцей за ўсё такое рабілі самі друкары, кнігары для таго, каб як мага даражэй прадаць асобнікі. Яны папросту ўстаўлялі тытульны аркуш з іншага выдання, больш старога, і такім чынам кніга набывала штучную каштоўнасць.

Але наша выданне – такі свайго роду эксклюзіў. У ім усё наадварот: сам тэкст з выдання 1651 г., а тытульны аркуш – 1676 г. Цікава? Цікава! Яшчэ шмат загадак тоіцца ў кнігах.

Аўтар тэксту: Анастасія Сакаловіч

Фота: Валерыя Гусева