НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

Марцэлеў Станіслаў Віктаравіч – гісторык. Член-карэспандэнт (1980), доктар гістарычных навук (1972), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000). Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Нарадзіўся 1 студзеня 1925 г. у в. Шарыбаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны Станіславу Віктаравічу давялося юнаком пайсці ў партызанскі атрад. Са зброяй у руках прайшоў ён ліхалецце ваенных дарог і з перамогай вярнуўся дадому. Скончылася вайна, трэба было пачынаць асвойваць жыццёвую прастору. Захапленне з юнацтва ведамі было пранесена праз вайну і ўрэшце прывяло сялянскага сына, былога франтавіка ў навуку.

У 1950 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ім. У. І. Леніна. Вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе пры ЦК КП(б)Б – адзінай установе, якая гадавала грамадскіх лідзераў. З 1944 па 1953 г. ён рэдактар дзвюх раённых газет. З 1953 – у апараце ЦК КПБ: інструктар, загадчык сектара, з 1965 – загадчык аддзела культуры. У 1967–1980 гг С. В. Марцэлеў – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. З 1976 – дырэктар, з 1994 – саветнік пры дырэкцыі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы АН Беларусі.

Турботы грамадскага дзеяча і адміністратара не адолелі яго імкнення да навуковай кар'еры. У 1972 г. абараніў доктарскую дысертацыю, у 1980 г. абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларусі.

3 прыходам у 1976 г. у Акадэмію навук перад Станіславам Віктаравічам адкрылася шырокае поле дзейнасці як для таленавітага арганізатара навукі; яго навукова-грамадскае жыццё выйшла за межы партыйнага функцыяніравання. Ён трапіў у Акадэмію навук у час, калі пачаліся глабальныя фальклорна-этнаграфічныя, мастацтвазнаўчыя і гістарычныя даследаванні, калі адкрыліся шырокія магчымасці асвойвання нацыянальнай гісторыка-культурнай спадчыны. С. В. Марцэлеў бярэ курс на паслядоўную распрацоўку нацыянальнай тэматыкі, глыбокі аналіз гісторыка-культурнай праблематыкі. Час патрабаваў станоўчай пераацэнкі нашага гістарычнага мінулага і неабходнасці ўзняць гэтую важную вобласць чалавечых ведаў на новую, больш высокую навукова-інтэлектуальную і пазнавальную ступень. I ў гэтым накірунку дзейнасць Станіслава Віктаравіча з'яўляецца важным і высакародным падзвіжніцтвам. Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам і з яго ўдзелам выходзяць фундаментальныя шматтомныя выданні: «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», «Гісторыя беларускага мастацтва», «Гісторыя тэатра», «Гарады і вёскі Беларусі». 3 яго лёгкай рукі выйшлі амаль усе асноўныя інстытуцкія навуковыя працы, у якіх ён выступаў і як аўтар, і як галоўны рэдактар. Выключная з'ява і падзея ў гісторыі Інстытута і рэспублікі – стварэнне пад кіраўніцтвам С. В. Марцэлева Музея старажытнабеларускай культуры – яшчэ аднаго культурна-асветніцкага цэнтра краіны.

Шырокая і пленная дзейнасць вучонага і кіраўніка заслужана адзначана ордэнам «Знак Пашаны» (1962), Айчыннай вайны I ступені (1985), трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967, 1971, 1976), медаль «За заслугі ў галіне польскай культуры», шэрагам ганаровых грамат Прэзідыумаў Вярхоўных Саветаў БССР, РСФСР, Літоўскай ССР і інш. Прызнаннем плённай навуковай дзейнасці ў Акадэміі навук з'явілася прысуджэнне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1990).

С. В. Марцэлеў – член рэдкалегій шматлікіх часопісаў і выданняў, асабліва яго актыўнаму ўдзелу абавязана шматгадовае існаванне часопіса «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Ен аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій.

Памер 22 верасня 2003 г.

Працы вучонага, што ёсць у бібліятэцы

Працы вучонага на сайце НАН Беларусі