НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

 

Глебка Пётр Фёдаравіч – паэт, вучоны-лінгвіст. Акадэмік (1957; чл.-кар. з 1950). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Пятро Глебка –  нарадзіўся 6 ліпеня 1905 г. у вёсцы Вялікая Уса Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння Уздзенскай сямігодкі ў 1923 г. працаваў сакратаром сельсавета, а ў 1924 г. паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум, з якога ў 1927 г. перавёўся на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ. Адначасова быў сакратаром рэдакцыі часопіса ”Узвышша”. 
Пасля заканчэння БДУ працаваў у рэдакцыях газеты “Калгаснік Беларусі”, часопіса “Полымя рэвалюцыі”. У час Вялікай Айчыннай вайны – у рэдакцыях франтавых газет, у выдавецтвах Беларусі. У 1944 г. прызначаны кіраўніком групы па складанню “Руска-беларускага слоўніка”. 
З 1945 г. працаваў у АН БССР – у Інстытуце літаратуры, мовы і мастацтва. З 1956 г - ён дырэктар Інстытута мовазнаўства, а з 1957 – дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. З 1969 г. – акадэмік-сакратар аддзялення грамадскіх навук АН БССР. 
У 1955–1967 гг. выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Першыя вершы Пятро Глебка надрукаваў у 1925 г. У даваеннай творчасці ён праявіў прыхільнасць да рамантычнага кірунку ў паказе новай, савецкай явы. Творы часу Вялікай Айчыннай вайны прасякнуты пачуццём любові да Радзімы, верай у перамогу над ворагам, услаўляюцца гераічныя справы беларускіх партызан, народа-змагара. 
Галоўная тэма пасляваеннай творчасці – аднаўленне беларускіх гарадоў і вёсак, памяць вайны, барацьба за мір. Пятро Глебка аўтар паэтычных зборнікаў “Шыпшына”, “Хада падзей”, “Чатыры вятры”, “Размова аб шчасці”, “У тыя дні”, “Вобразы роднай краіны” і інш., літаратурна-крытычных зборнікаў “Паэзія барацьбы і перамогі”, “ Пытанні гісторыі, філалогіі і мастацтва”. Перакладаў на беларускую мову творы А.Пушкіна, М,Лермантава, А.Чэхава, Дж.Байрана, А. Міцкевіча, Т.Шаўчэнкі. 

У 1968–1969 гг. – галоўны рэдактар часопіса «Весці АН БССР. Сер. грамадскіх навук».

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1939), Чырвонай Зоркі (1943), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1955), Леніна (1965), медалямі.

Памер Пятро Глебка 18 снежня 1969 г.


 

 


Внимание!

Уважаемые пользователи!

4 декабря (пятница) библиотека закрыта

для посещений - санитарный день!

электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по электронным ресурсам открытого доступа.