НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

3 верасня ў 14.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя выдання “Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі: каталог” (Мінск: Беларуская навука, 2020), прысвечаная Тыдню мастацкага слова ў НАН Беларусі.

Новые онлайн-услуги библиотеки

Кніга, якая выйшла ў выдавецтве “Беларуская навука” ў 2020 годзе, падрыхтавана ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адным з вядучых спецыялістаў у галіне даследавання пісьменства і культуры беларускіх татар, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела славістыкі і тэорыі мовы, кандыдатам філалагічных навук, Міхаілам Тарэлкам.

Новые онлайн-услуги библиотеки

Рукапісы беларускіх татараў, што складаліся на працягу ХVІІ – ХХ стст., з’яўляюцца ўнікальным складнікам культурнай спадчыны Беларусі. Будучы шматмоўнымі, а гэтыя кнігі змяшчаюць тэксты на арабскай, цюркскіх, беларускай і польскай мовах, яны, тым не менш, рэдка траплялі ў поле зроку айчынных даследчыкаў-арыенталістаў, славістаў (беларусістаў і паланістаў), культуролагаў і рэлігіязнаўцаў. Сістэмна вывучаліся спісы, якія знаходзяцца ў дзяржаўных кнігасховішчах Беларусі. Яны былі апісаны ў 2011 і 2015 гг. у першым і другім выпусках Каталога. Але немалая частка рукапісаў застаецца зараз у прыватных зборах. Падчас навуковых экспедыцый 2010–2018 гг. былі выяўлены звыш двухсот беларускататарскіх рукапісаў XVII–XXI стст., што знаходзяцца ў прыватным уладанні на тэрыторыі Беларусі. Былі зроблены іх электронныя копіі, на падставе якіх у дадзеным выпуску апісваюцца дваццаць восем найбольш каштоўных дакументаў: два тафсіры, пятнаццаць кітабаў, дзесяць хамаілаў і рукапіс пад умоўнай назвай «Асновы веры». Усе гэтыя кнігі з’яўляюцца цікавымі помнікамі гісторыі, культуры і пісьменства нашай краіны, служаць найлепшым узорам шматвекавога мірнага суіснававання ў Беларусі розных веравызнанняў, этнасаў і моў.

Запрашаем усіх жадаючых у інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі: вул. Сурганава, 15, першы паверх, п. 110

Кантакты: Гаранін Сяргей Лявонцьевіч: + 375 17 270 27 18


Внимание!

Паважаныя чытачы!

Прэзентацыя выдання

"Філаматы і філарэты"

пераносіцца.

Пра дакладную дату мерапрыемства

паведамім асобна.

электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по электронным ресурсам открытого доступа.