У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя выдання “Філаматы і філарэты: Творчы лёс пакалення ў гісторыі і сучаснасці. Да 200-годдзя ўтварэння таварыства” (Мінск: Беларуская навука, 2020), прысвечаная Тыдню мастацкага слова ў НАН Беларусі.
Кніга сталася вынікам Міжнародных навуковых чытанняў, прысвечаных 200-годдзю ўтварэння таварыства, якія адбыліся 13–14 снежня 2017 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі і сабралі прадстаўнічае кола выбітных навукоўцаў з Беларусі і Польшчы. У выданні змешчаны артыкулы ўдзельнікаў навуковых чытанняў, у якіх асвятляюцца актуальныя пытанні рэцэпцыі і інтэрпрэтацыі творчай спадчыны філаматаў, дзейнасць і лёсы прадстаўнікоў таварыства ў гісторыка-культурным кантэксце эпохі і ў народнай памяці.
Запрашаем усіх жадаючых у інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі: вул. Сурганава, 15, першы паверх, п. 110
Кантакты: Гаранін Сяргей Лявонцьевіч: + 375 17 270 27 18