НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

3 верасня у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася прэзентацыя выдання “Тафсіры, кітабы і хамаілы з прыватных кнігазбораў Беларусі: каталог” (Мінск: Беларуская навука, 2020).

З прывітальным словам да гасцей імпрэзы звярнуўся дырэктар бібліятэкі А. І. Груша. Ён адзначыў, што пасля працяглага перапынку ў сувязі з каронавiруснай інфекцыяй, бібліятэка адкрывае новы сезон прэзентацый. Аляксандр Іванавіч павіншаваў аўтара прэзентуемага выдання з выхадам у свет яго новай навуковай працы.

Аўтар кнігі М. У. Тарэлка цікава і пазнавальна распавёў пра тое, як ствараўся новы каталог. Ён нагадаў гісторыю стварэння дзьвух першых каталогаў, якія былі выдадзены раней.

У кнізе “Рукапісы татараў Беларусі канца XVII – пачатку XX ст. з дзяржаўных кнігазбораў краіны” (2011) прадстаўлена навуковае апісанне беларуска-татарскіх рукапісаў, якія захоўваюцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Музеі гісторыі Клетчины.

У 2015 годзе вынікам навуковых даследаванняў М. Тарэлкі стаў яшчэ адзін каталог – “Рукапісы татараў Беларусі канца XVIII – пачатку XXI стагоддзя з дзяржаўных і грамадскіх кнігазбораў краіны”. У ім апісваюцца тыя беларускататарскія рукапісныя дакументы з дзяржаўных кнігазбораў краіны, якія не ўвайшлі ў раней выдадзены каталог. Акрамя таго, у дадзеным выданні апісаны рукапісы, якія захоўваюцца ў грамадскіх установах Беларусі.

У час навуковых экспедыцый 2016–2018 гг. навукоўцамі М. Тарэлкам і І. Сынковай былі выяўлены звыш двухсот беларуска-татарскіх рукапісаў XVII–XXI стст., што знаходзяцца ў прыватным уладанні на тэрыторыі Беларусі. Зроблены іх электронныя копіі, на падставе якіх апісаны дваццаць восем найбольш каштоўных дакументаў: два тафсіры, пятнаццаць кітабаў, дзесяць хамаілаў і рукапіс пад умоўнай назвай «Асновы веры». Да выдання прыкладаецца DVD-дыск з электроннымі копіямі найбольш каштоўных рукапісаў і іх фрагментаў.

Расказ аўтара выклікаў жывую цікавасць у гледачоў і фармат прэзентацыі змяніла жывая гутарка са шматлікімі пытаннямі і адказамі на іх.

Высокую ацэнку рабоце М. У. Тарэлкі далі вядучы навуковы супраоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства, доктар філалагічных наук Г. А. Цыхун, старшыня Рады імамаў Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі Д. Радкевіч і інш.

Да прэзентацыі супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў арганізавана выстаўка “Арабаграфічная спадчына татараў Беларусі”, на якой прадстаўлены рукапісы татараў Беларусі з фондаў ЦНБ НАН Беларусі. У бібліятэцы захоўваецца 17 рукапісаў канца XVII – пачатку ХХ стагоддзяў. Пяць з іх можна ўбачыць на выстаўцы.

Другі раздзел экспазіцыі прысвечаны даследаванням айчынных і замежных навукоўцаў XIX–XX стагоддзяў пра татарскую кніжнасць. Сярод найбольш ранніх – праца першаадкрывальніка пісьменства беларускіх татараў, ураджэнца Беларусі, прафесара усходніх моў Пецярбургскага універсітэта А. Мухлінскага “Изследованіе о происхожденіи литовскихъ татаръ” (СПб, 1857).

Часопісы 20-х–30-х гадоў мінулага стагоддзя, “Узвышша”, “Наш край”, «Rocznik Tatarski» разгорнуты на артыкулах В. Вольскага, Л. Цвяткова, А. Шлюбскага, С. Крычынскага, прысвечаных кніжнай спадчыне татараў Беларусі. У гэты ж час было надрукавана даследаванне Я. Станкевіча “Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом” (Вільня, 1933).

Даследаванні другой паловы XX стагоддзя адкрывае фундаментальная праца А. Антановіча “Белорусские тексты, писанные арабским письмом, и их графико-орфографическая система” (Вильнюс, 1968).

Завяршаюць экспазіцыю каталогі рукапісаў татараў Беларусі. Хочацца адзначыць, што першы каталог з падрябязным апісаннем рукапісаў з дзяржаўных калекцый Беларусі быў падрыхтаваны ў ЦНБ НАН Беларусі, ён выйшаў у 2011 г.

Госці яшчэ доўга не разыходзіліся, для жадаючых Ірынай Сынковай (дацэнтам кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін БДУ) была праведзена імправізаваная лекцыя па пісьмовых крыніцах.


Внимание!

Паважаныя чытачы!

Прэзентацыя выдання

"Філаматы і філарэты"

пераносіцца.

Пра дакладную дату мерапрыемства

паведамім асобна.

электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по электронным ресурсам открытого доступа.