НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

У выдавецтве «Беларуская навука» пабачыла свет кніга «Выбраныя працы. Моўная спадчына», прысвечаная Герцалю Залманавічу Шкляру.

Шкляр, Г. З. Выбраныя працы. Моўная спадчына / Г. З. Шкляр ;уклад.: В. М. Курцова [і інш.] ; навук. рэд.: В. М. Курцова, Н. С. Ганцоўская. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 259 с.

У кнізе змяшчаюцца выбраныя працы Г.З. Шкляра – таленавітага лінгвіста, вучонага, які зрабіў істотны ўклад у беларускае мовазнаўства і гебраістыку ў 1930-я гады, у расійскую лінгвістыку ў 1940–1950-я гады.

Публікацыі прысвячаюцца розным праблемам па даследаванні беларускай літаратурнай мовы, а таксама па вывучэнні кастрамскіх гаворак рускай мовы з сінхранічнага і дыяхранічнага аспектаў. Адметную частку выдання складаюць раздзелы з рукапісу манаграфіі, у якой асвятляюцца праблемы беларуска-польскіх моўных узаемаадносін.

Выданне будзе карысным шырокаму колу лінгвістаў, гісторыкаў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускага мовазнаўства і лёсам вучоных, якія працавалі ў складаны для нацыянальнай гісторыі перадваенны час.

Праект падрыхтаваны ў рамках міжнароднага навуковага супрацоўніцтва на падставе Дамовы, заключанай у 2017 г. паміж Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, міовы і літаратуры і Кастрамскім дзяржаўным універсітэтам. Да рэалізацыі праекта далучылася і Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі. Дзякуючы руплівасці А. І. Грушы былі адсканаваны матэрыялы рэдкіх і маладаступных сёння выданняў падручнікаў «Сінтаксіс беларускай мовы» і «Курс сучаснай беларускай мовы».