НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

Суднік Міхаіл Раманавіч – мовазнаўца. Член-карэспандэнт (1970), кандыдат філалагічных навук (1954). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980).

Нарадзіўся 21 лістапада 1910 г. у вёсцы Пяцюлёва Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

Скончыў Полацкі педагагічны тэхнікум, Мінскі педагагічны інстытут (1938). У 1938–1943 гг. працаваў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў дзіцячым гарадку вёскі Быкаўшчына былога Ветрынскага павета, загадчыкам навучальнай часткі і выкладчыкам мовы і літаратуры ў Віцебскім педагагічным вучылішчы.

У гады Вялікай Айчыннай вайны М. Р. Суднік настаўнічаў на Тамбоўшчыне і ў Кіргізіі. 3 ліпеня 1943 г. працаваў у апараце Наркамасветы БССР. У 1944 г. па рашэнні Савета Народных Камісараў БССР яго накіравалі ў Інстытут мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. З 1952 г. – загадчык сектара тэрміналогіі, у 1957–1983 гг. – дырэктар, адначасова з 1975 г. – загадчык сектарам, старшы навуковы супрацоўнік, з 1992 г. – саветнік пры дырэкцыі Інстытута.

На пасадзе дырэктара Інстытута М. Р. Суднік шмат увагі ўдзяляў падрыхтоўцы навуковых кадраў, фарміраванню новых навуковых напрамкаў. У гэты перыяд у Інстытуце разгарнуліся шырокамаштабныя даследаванні беларускіх народных гаворак, ствараліся першыя акадэмічныя граматыкі беларускай мовы, пачалася праца над гістарычным і этымалагічным слоўнікамі беларускай мовы. Безумоўна, сярод гэтых праектаў адметнае месца займае праца па стварэнні першага ў беларускай лексікаграфіі нарматыўнага «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» ў пяці тамах, шасці кнігах (1977–1984), якой вучоны аддаў увесь свой талент даследчыка-лексікографа і вопыт арганізатара лінгвістычнай навукі. Менавіта даследаванні Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі ў гэты перыяд вывелі беларускую лінгвістыку на перадавыя пазіцыі славянскага мовазнаўства.

Навуковыя інтарэсы М. Р. Судніка як лінгвіста знаходзіліся перш за ўсё ў сферы беларускай лексікаграфіі, дзе ён праявіў сябе і як даследчык-тэарэтык, і як практык, прымаючы непасрэдны ўдзел у стварэнні многіх слоўнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Вучоны таксама плённа займаўся праблемамі беларускага правапісу, навуковай тэрміналогіі, антрапанімікі.

Першай самастойнай лексікаграфічнай распрацоўкай вучонага стаў «Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы», падрыхтаваны ў суаўтарстве з М. П. Лобанам і выдадзены ў 1948 г. Міхаіл Раманавіч Суднік – адзін з пачынальнікаў і асноўных укладальнікаў «Руска-беларускага слоўніка». Праца над ім пачалася яшчэ ў 1944 г., а выйшаў даведнік у 1953 г. пад рэдакцыяй Я. Коласа, К. Крапівы і П. Глебкі.

Пасля была не менш адказная і пленная праца над «Беларуска-рускім слоўнікам» (1962; 3-е выд. 2003). Стварэнню гэтага слоўніка папярэднічала вялікая праца па ўсебаковым даследаванні мовы беларускай мастацкай, публіцыстычнай, навукова-папулярнай літаратуры, якая была праведзена менавіта пад кіраўніцтвам М. Р. Судніка.

Наступным этапам у лексікаграфічнай дзейнасці М. Р Судніка можа лічыцца праца над першым у гісторыі беларускай лексікаграфіі найбольш поўным нарматыўным «Тлумачальным слоўнікам беларускай мовы». Гэты слоўнік адлюстраваў лексіку беларускай літаратурнай мовы другой паловы XX ст. і сёння застаецца найбольш аўтарытэтным даведнікам па беларускай мове. Вучоны быў ініцыятарам і адным з асноўных стваральнікаў аднатомнага «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» (1996; 5-е выд. 2005).

Пяру М. Р. Судніка належыць і яшчэ адна ўнікальная па сваім характары лексікаграфічная праца – «Слоўнік асабовых уласных імён» (1965; 2-е выд., дапрац. 2005). Гэты слоўнік стаў фактычна першым у беларускім мовазнаўстве нарматыўным даведнікам, у якім сабраны практычна ўсе вядомыя ў Беларусі мужчынскія і жаночыя ўласныя імёны.

Міхаіл Раманавіч прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы такіх прац, як «Руска-беларускі слоўнік грамадска-палітычнай тэрміналогіі», «Руска-беларускі слоўнік па механіцы грунтоў і фундаментабудаванню», «Атлас БССР (беларуска-руская геаграфічная наменклатура)» і інш. У складзе міжнароднага славістычнага навуковага калектыву ўдзельнічаў у падрыхтоўцы чатырнаццацімоўнага «Слоўніка славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі» (Прага, 1977–1979. Т.–2).

Тэарэтычную і практычную лексікаграфічную дзейнасць М. Р. Суднік гарманічна спалучаў з працай па ўдасканаленні беларускага правапісу. Ён – адзін з укладальнікаў поўнага зводу «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959), які лёг у аснову новай рэдакцыі «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», што ўступіла ў дзеянне з 1 верасня 2010 г.

Вялікую ўвагу ў сваёй дзейнасці М. Р. Суднік аддаваў умацаванню і пашырэнню навуковых сувязей з вучонымі іншых славянскіх краін. Як старшыня Беларускага камітэта славістаў (1959-1985) і член Міжнароднага камітэтаславістаў (1973-1985), а таксама член Камісіі паславянскай лінгвістычнай тэрміналогіі ён годна прадстаўляў нашу краіну і беларускую лінгвістыку ў гэтых аўтарытэтных міжнародных славістычных арганізацыях.

М. Р. Суднік узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны» (1979), медалямі. Прэмія НАН Беларусі (1997, пасмяротна) за «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы».

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі.

Памёр 19 снежня 1995 г.

Працы вучонага, якія ёсць у бібліятэцы


Внимание!

Уважаемые пользователи!

4 декабря (пятница) библиотека закрыта

для посещений - санитарный день!

электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по электронным ресурсам открытого доступа.