НОВОСТИ

ПОИСК ПО САЙТУ

ПОИСК В АРХИВЕ НОВОСТЕЙ
по тексту:

и/или по дате:



ЦНБ НАН Беларуси в сети




вернуться назадназад

У чытальнай зале гуманітарных навук дэманструецца выстава «Да 100-годдзя з дня нараджэння А. Макаёнка, народнага пісьменніка Беларусі, драматурга»

Выстава прымеркавана да юбілейнай даты з дня нараджэння Андрэя Ягоравіча Макаёнка (12.11.1920 – 16.11.1982), творчасць якога з’яўляецца самабытнай з’явай у беларускай літаратуры.

Першае друкаванае выступленне пісьменніка адбылося ў 1946 годзе, гэта была аднаактоўка «Добра, калі добра канчаецца» ў газеце «Чырвоная змена». У 1951 годзе выйшла першая кніга драматурга, якую склалі таксама аднаактоўкі «Перад сустрэчай» і «Жыццё патрабуе». На той час Макаёнак працаваў у сатырычным часопісе «Вожык», загадваў аддзелам прозы. Першую кнігу, як і першыя гумарэскі, фельетоны, апублікаваныя ў часопісе, можна пабачыць на выставе.

На тэатральную сцэну Макаёнак упершыню ўступіў з паўнаметражнай п’есай «На досвітку», якая датуецца 1951 годам. Гэта была не самая ўдалая спроба, зрэшты, аўтар і сам добра бачыў хібы свайго твору. П’еса выйшла ў свет у 1952 годзе асобным выданнем, кніга таксама дэманструецца на выставе. У 1953 годзе была завершана сатырычная камедыя «Выбачайце, калі ласка!» – яна мела незвычайны поспех, крытыкі сцвярджалі, што калі б Макаёнак быў аўтарам толькі адной гэтай п’есы, у гісторыі беларускай літаратуры ён усё роўна застаўся выдатным драматургам.

Калі з’явілася п’еса «Каб людзі не журыліся» (1957), ёю зацікавілся не толькі прафесійныя тэатры Беларусі, але і ў бліжнім, і дальнім замежжы. Прэмьера спектакля па п’есе «Лявоніха на арбіце» (1961) ў тэатры імя Янкі Купалы як раз супала з палётам Ю. Гагарына ў космас, што выклікала ў гледачоў дадатковыя станоўчыя эмоцыі і асацыяцыі. На выставе, акрамя арыгінальнага тэксту, дэманструецца пераклад п’есы на англійскую мову: «His Wife in Orbit (act three of the play)», які быў надрукаваны ў часопісе «Soviet literature» ў 1962 годзе.

Актыўная жыццёвая пазіцыя, вострае адчуванне сучаснасці, грамадзянскае сумленне – гэтыя рысы Андрэя Макаёнка дапамаглі стварыць публіцыстычна завостраныя, злабадзённыя, наватарскія па форме і зместу камедыі. Творчы лёс Макаёнка прыпадае на часы, калі гучна абвяшчалася, што нам патрэбны Гогалі і Шчадрыны, а на самой справе сатыра была пад вялікім падазрэннем і прабівалася да чытача і гледача з неймавернымі цяжкасцямі. Таму сатырыкі, якія не жадалі пераўтварацца ў пацяшальнікаў ці алілуйшчыкаў мусілі валодаць эзопавай мовай. Аб тым, што Макаёнак моцна пакутаваў ад неабходнасці выкарыстоўваць і эзопаву мову, сведчаць ягоныя дзённікавыя запісы : «Трэба б вырваць Эзопу язык! Абцугамі вырваць! Каб не засталася нам у спадчыну гэтая эзопаўская мова!!! Мова паўпраўды, мова паўілжы, мова трусасці, мова маскіроўкі». Але сам ён быў віртуозным майстрам іранічных перыфразаў, загнаных у падтэкст з’едлівых намёкаў і шматзначных недагаворак.

Працуючы ў камедыйна-сатырычных жанрах, А. Макаёнак сінтэзаваў элементы розных літаратурных форм – фельетона, гумарэскі, памфлета, рэпартажу, народнага лубка, фарсу, вадэвіля, гераічнай драмы, сатырычнай камедыі, трагікамедыі, акумуліраваў дасягненні народнага тэатра і класічных традыцый. Для адметнага стылю А. Макаёнка характэрныя сімвал, гіпербала, часам грубы камізм, сатырычнае завастрэнне і шаржыраваны вобраз. У яго творах навечна заклеймавана грамадскае зло і сцверджаны самыя светлыя, запаветныя ідэалы.
«Трыбунал», «Зацюканы апостал», «Святая прастата», «Пагарэльцы», «Дыхайце эканомна» – гэтыя і іншыя добравядомыя творы Макаёнка, шматлікія артыкулы пісьменніка, публікацыі ў літаратурных часопісах, складаюць асноўную экспазіцыю выставы. Раздзел «Літаратура аб жыцці і дзейнасці» пазнаёміць з цікавымі біяграфічнымі фактамі, успамінамі сяброў і калег.

Да юбілейнай выставы падрыхтаваны буклет


Внимание!

Уважаемые пользователи!

4 декабря (пятница) библиотека закрыта

для посещений - санитарный день!

электронный каталог
Электронный каталог
Online-доступ к каталогу!
EBSCODiscoveryService
поиск по электронным ресурсам открытого доступа.